Казуліцкія баі паміж савецкімі партызанскімі атрадамі Клічаўскай ваенна-аператыўнай групы (Клічаўская ВАГ) і нямецкім гарнізонам у в. Казулічы Кіраўскага раёна ў кастрычніку 1943 года і чэрвені 1944 года. Праводзіліся пад кіраўніцтвам штаба Клічаўскай ВАГ.
Гарнізон (каля 80 паліцэйскіх, 642-і і 2 роты 161-га паліцэйскіх батальёнаў) праводзіў карныя аперацыі супраць савецкіх партызан і цывільнага насельніцтва ў Кіраўскім і Клічаўскім раёнах, ахоўваў шашэйную дарогу Магілёў—Бабруйск.
Бой у кастрычніку 1943 года Напярэдадні аперацыі партызаны перакрылі засадамі дарогі на в. Казулічы, сканцэнтраваліся ў лесе на поўначы ад в. Кострычы.
Ноччу 7 кастрычніка яны падышлі да перадавых пастоў і пры падтрымцы мінамётных батарэй падняліся ў атаку. За 1,5 гадзіны бою партызаны падавілі агонь мінамётаў і артылерыйскія гарматы, знішчылі і захапілі ў палон 169 чалавек, штабныя дакументы, шмат зброі і боепрыпасаў, перасоўную радыёстанцыю і абмундзіраванне.
Бой у чэрвені 1944 года У 1-й палове чэрвеня 1944 года партызаны 277-га палка ў другі раз разграмілі гарнізон. За некалькі гадзін начнога бою яны знішчылі больш за 150 чалавек, узарвалі 2 дзоты, ружэйна-рамонтную майстэрню, 4 склады, 4 аўтамашыны, захапілі зброю.
Літаратура
Козак, К. И. Германские и коллаборационистские потери на территории Беларуси в годы Великой Отечественной войны (1941—1944): анализ и итоги / К. И. Козак. — Минск: Логвинов И. П., 2012. — 373 с.: ил., табл. — С. 305. — ISBN 978-985-6991-10-6.
Катэгорыя:Мышкавіцкі сельсавет Катэгорыя:Гісторыя Кіраўскага раёна Катэгорыя:Бітвы Другой сусветнай вайны з удзелам савецкіх партызан у Беларусі Катэгорыя:1943 год у Беларусі Катэгорыя:1944 год у Беларусі Катэгорыя:Кастрычнік 1943 года Катэгорыя:Чэрвень 1944 года