Старэ́нне паліме́раў — неабарачальная змена, пагаршэнне ўласцівасцей палімераў і палімерных матэрыялаў пад уздзеяннем знешніх фактараў (цяпло, святло, вільгаць, іанізавальнае выпраменьванне, кісларод і інш.).

Адбываецца пры захоўванні палімераў і іх перапрацоўцы, а таксама пры захоўванні і эксплуатацыі вырабаў з іх. Абумоўлена хімічнымі ператварэннямі макрамалекул, якія прыводзяць да іх дэструкцыі і да ўтварэння разгалінаваных або трохмерных структур («сшывання»). Звычайна старэнне палімераў адбываецца пад уздзеяннем некалькі фактараў адначасова. Найбольш пашырана тэрмаакісляльнае старэнне, звязанае з ланцуговай хімічнай рэакцыяй акіслення палімера пры награванні на паветры. Важнымі фактарамі, якія паскараюць старэнне, з’яўляюцца механічныя напружанні, што ўзнікаюць у палімеры ў працэсе механічнай перапрацоўкі і пэўных умовах эксплуатацыі палімерных вырабаў. Да старэння палімераў прыводзяць такія працэсы, як крышталізацыя, дэсорбцыя фарбавальнікаў і пластыфікатараў і іншых дабавак. Скорасць старэння залежыць ад хімічнай будовы, структуры і тэхналогіі атрымання палімераў.

Старэнне палімераў вядзе да страты карысных уласцівасцей, змянення афарбоўкі, растрэсквання, часам да поўнага разбурэння палімерных вырабаў. З мэтай памяншэння шкоднага ўздзеяння працэсаў старэння выкарыстоўваецца стабілізацыя палімераў.

Літаратура

Химическая энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия. Под ред. И. Л. Кнунянца. 1988.

Спасылкі Зависимость механических свойств полимеров от некоторых внешних факторов // Інфармацыйна-аналітычны партал MPlast.by — Полимеры для Всех! Старение полимеров // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru Старение полимеров // XuMuK.ru

Катэгорыя:Матэрыялазнаўства Катэгорыя:Палімеры