Кэмп-Ноу () — былая сакрэтная турма ЦРУ ў заліве Гуантанама (Куба).

Апісанне Кэмп-Ноу размешчаўся прыкладна ў мілі ад больш вядомай турмы на ваеннай базе Гуантанама і меў павышаную сакрэтнасць. Яго наяўнасць схоўвалася ад большай часткі вайскоўцаў базы. Калі хто-небудзь з салдат пытаўся пра аб’ект, то яму адказалі: «Не, гэтага няма» (). Адсюль і з’явілася назва Кэмп-Ноу (літаральна Лагер Не).

Комплекс выглядаў як і іншыя лагеры затрымання, за выключэннем таго, што быў абнесены дротам і не меў ахоўных вежаў.

Паводле ацэнак, у ім магло змясціцца 80 зняволеных. Як мяркуецца, тут праходзілі таемныя допыты ЦРУ, у тым ліку з выкарыстаннем незаконных метадаў допыту.

Гібель вязняў Штаб-сяржант Джозеф Хікман і яшчэ тры былых ахоўніка Кэмп-Ноу паведамілі СМІ, што 10 чэрвеня 2006 года трое вязняў (Салах Ахмед Саламі, Мані Утайбі і Ясір Захрані) былі знойдзены мёртвымі. Паводле Міністэрства абароны ЗША, затрыманыя скончылі жыццё самагубствам, павесіўшыся ў сваіх камерах. Неафіцыйная версія сцвярджала, што яны памерлі падчас катаванняў.

Як заявіла ваенна-марская служба крымінальнага расследавання (NCIS), павешаныя заставаліся незаўважанымі на працягу двух гадзін.

Зноскі

Спасылкі "US Court Denies Justice to Dead Men at Guantánamo", Andy Worthington, October 3, 2010 Alex Koppelman, "The National Magazine Award and Guantánamo: A Tall Tale Gets the Prize–Scott Horton's Harper's story about detainees' deaths doesn't hold up", Adweek, May 23, 2011

Катэгорыя:Сакрэтныя турмы ЦРУ