Іонас Стасю́нас (; 26 верасня 1919 — 3 жніўня 1987) — літоўскі савецкі оперны спявак (барытон), педагог. Народны артыст СССР (1964). Лаўрэат Сталінскай прэміі трэцяй ступені (1951).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Нічунай Панявежскага павета (цяпер — у Купішкіскім раёне Літвы). Вучыўся ў Панявежыскай гімназіі. З 1941 года — у трупе, з 1943 па 1984 год — саліст Дзяржаўнага тэатра драмы, оперы і балета ў Каўнасе. У 1948 годзе скончыў вакальнае аддзяленне Каўнаскай кансерваторыі. З 1962 года выкладаў у ёй, з 1983 года — прафесар.
Дэпутат Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР 4-га скліканняМузыкальная энциклопедия. Под ред. Ю. В. Келдыша. — М.: Советская энциклопедия, Советский композитор, 1973—1982.. Член КПСС з 1957 года.
Памёр І. Стасюнас 3 жніўня 1987 года. Пахаваны на Антакальскіх могілкахJonas Stasiūnas: gyvenimas, įamžintas scenoje .
Творчасць Творчасць Іонаса Стасюнаса вылучалі высокая музычная культура, прыгожы сакавіты голас і дар пераўвасаблення. Стварыў звыш 50 роляў, шмат літоўскіх народных песень выконваў з дачкой Аўшрай Стасюнайтэ ()Луз Л. Йонас Стасюнас // КИНО-ТЕАТР.РУ .
Сярод оперных партый: Сакалас («Марытэ» А. Рачунаса), Палкоўнік, Чорны пан («Дачка», «Ave vita» В. Кловы), Радвіла («Даля» Б. Дварыёнаса), Барыс Гадуноў («Барыс Гадуноў» М. П. Мусаргскага), Князь Ігар («Князь Ігар» А. Барадзіна), Мазепа, Томскі, Ялецкі («Мазепа», «Пікавая дама», П. І. Чайкоўскага), Лістрат («У буру» Ц. Хрэннікава), Рыгалета, Яга («Рыгалета», «Атэла» Дж. Вердзі), Валянцін («Фауст» Ш. Гуно), Фігаро («Жаніцьба Фігаро» В. А. Моцарта) і інш.
З опернымі пастаноўкамі і канцэртнымі праграмамі гастраляваў па Літве, Беларусі, Балгарыі, Чэхаславакіі, Латвіі, Польшчы, Малдавіі, Расіі, Украіне, рэспубліках Закаўказзя, Кітаі і Манголіі. Прымаў удзел у больш за 1500 канцэртах.
Узнагароды Сталінская прэмія 3-й ступені 1951 года (за выкананне загалоўнай партыі ў оперным спектаклі «Барыс Гадуноў» М. П. Мусаргскага) Ордэн Леніна (1954) Народны артыст Літоўскай ССР (1957) Народны артыст СССР (1964)
Літаратура
Зарубин В. И. Стасюнас Ионас Антано // Музыкальная энциклопедия. Под ред. Ю. В. Келдыша. — М.: Советская энциклопедия, Советский композитор, 1973—1982.
Спасылкі СТАСЮ́НАС Ионас Антано // Театр и его история Луз Л. Йонас Стасюнас // КИНО-ТЕАТР.РУ Стасюнас Йонас // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru Jonas Stasiūnas: gyvenimas, įamžintas scenoje
Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты СССР Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Літвы Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі СССР Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Літвы Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР