Столінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Столін. Займае плошчу 3,342 тыс. км² і з’яўляецца найбуйнейшым па плошчы раёнам Беларусі.
Геаграфія Пад лесам знаходзіцца 35 % тэрыторыі Столінскага раёна. Працякае рака Прыпяць з прытокамі Стыр, Гарынь, Сцвіга з Маствой. Рачная сетка ў асноўных сваіх рысах склалася да антарагенавага перыяду, прыкладна 12—10 тысячагоддзяў таму. На тэрыторыі раёна знаходзяцца 253 возеры плошчай больш за 0,1 га. У асноўным гэта азёры-старыцы рэк Прыпяць, Гарынь, Сцвіга. Агульная плошча азёр складае 625 га. Найбольшае па плошчы возера — Вялікае Засомінае (101,65 га). На тэрыторыі Столінскага раёна размешчаны ландшафтныя заказнікі «Альманскія балоты», «Сярэдняя Прыпяць». Вадасховішча Вялікія Арлы.
Клімат Клімат Століншчыны ўмерена-кантынентальны, вільготны, з мяккай зімой. Лета адносна прахладнае і нярэдка дажджлівае, асабліва ў другой палове. Тэрыторыя раёна знаходзіцца пад уплывам паветраных мас з Атлантыкі і арктычнага паветра, якое прыносіць пахаладанні. Паўднёвыя трапічныя паветраныя масы радзей дасягаюць Палесся. Зімой яны выклікаюць адлігі, а летам гарачыя і сухасць. Самы цёплы месяц — ліпень, яго сярэдняя тэмпаратура 18—19 °C, а найбольш халодны — студзень, калі тэмпература вагаецца аж −4,5 °C да −7 °C. Ападкаў за год выпадае каля 600 мм. Вегетацыйны перыяд доўжыцца прыкладна 203 сутакВяргей, В. С. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел / В. С. Вяргей // Памяць: Столінскі раен… — С. 21. — ISBN 985-6302-49-8..
Глебы Глебы раёна вызначаюцца пэўнай разнастайнасцю. На ўзвышшах і плоскіх водападзелах пераважаюць дзярнова-падзолістыя, дзярновыя і карбанатна-перагнойныя, у ніжэйшых мясцінах, пашыраны дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы, а ў поймах рэк — алювіяльныя дзярнова-забалочаныя, балотныя і тарфяна-балотныя. Паводле механічнага складу яны падзяляюцца на сугліністыя, супясчаныя і пясчаныяВяргей, В. С. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел / В. С. Вяргей // Памяць: Столінскі раен… — С. 21. — ISBN 985-6302-49-8..
Адзін з чатырох раёнаў Брэсцкай вобласці, якія найбольш пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзеА. С. Судас, Н. К. Филипенко, Л. В. Жуковская, А. А. Зайцев. Актуальные проблемы ликвидации последствий катастрофы на чернобыльской АЭС в загрязненных радионуклидами районах Брестской области на современном этапе. .
Карысныя выкапні Карысныя выкапні прадстаўлены радовішчамі торфу, тугаплаўкіх і лёгкаплаўкіх глін, будаўнічых і кварцавых пяскоў, гаручых сланцаў.
Па разведаным запасам тугаплаўкіх глін (каля 24 млн т) раён займае першае месца ў краіне. Сыравінная база тугаплаўкіх глін прадстаўлена 5 радовішчамі з агульнымі прамысловымі запасамі 21,9 млн тСтолінскі раён: карысныя выкапні.
Гісторыя Раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Пінскай вобласціУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 15 января 1940 г. Об образовании районов в Барановичской, Белостокской, Брестской, Вилейской и Пинской областях Белорусской ССР // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 12 кастрычніка 1940 года быў падзелены на 17 сельсаветаў: Асаўскі, Белавушскі, Беражноўскі, Беразцоўскі, Варанёўскі, Гараднянскі, Глінкаўскі, Дубайскі, Дубенецкі, Манькавіцкі, Плотніцкі, Радчыцкі, Рухчанскі, Рэчыцкі, Стахаўскі, Стружскі, Фядорскі.
У 1941 годзе акупаваны немцамі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінула ў Століне і раёне 9309 чалавек. Падчас акупацыі дзейнічалі Столінскія падпольныя райкомы КПБ(б) і ЛКСМБ партызанскія брыгады імя Молатава, «Савецкая Беларусь», асобны партызанскі атрад Столінскі. Горад быў вызвалены ў ліпені 1944 года ў выніку наступлення на Баранавіцка-Брэсцкім напрамку падчас Беларускай аперацыі.
У 1950-я гады, пры правядзенні суцэльнай калектывізацыі, а таксама ў выніку спецыяльнай буйнамаштабнай кампаніі па ссяленні, зніклі хутары Долін, Маковішча, Осцікава, Быкоўск, Постраў (Поструў), Южанаўка, Купісце, Леснічоўка, Радуні, Стасін, Лугі, Вегерын, Круглы Лес, Добжын, Копач, Ліпешаў, Здымна, Знейна, Зацішша, Лапечава, Бортні, Ляды, Ластавіца, Ліхча, ТэйцыЮркевіч, С. В. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел / С. В. Юркевіч // Памяць: Столінскі раен: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Уклад. Ю. С. Юркевіч; Рэдкал.: Г. К. Кісялеў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск: БЕЛТА, 2003. — 635 с.: іл. — С. 20. — ISBN 985-6302-49-8..
З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Варанёўскі, Дубенецкі, Манькавіцкі, Стахаўскі сельсаветы, у склад раёна з Пінскага раёна перададзены вёскі Грыўковічы і ТырвовічыУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 9 кастрычніка 1954 года вёскі Грыўковічы і Тырвовічы вернуты ў склад Пінскага раёнаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 9 октября 1954 г. О перечислении деревень Тырвовичи и Гривковичи из состава Рухчевского сельского совета, Столинского района, в состав Бижеревичского сельского совета, Пинского района, Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..
31 сакавіка 1959 года скасаваны Асаўскі, Дубайскі сельсаветы, утвораны Відзіборскі сельсавет. 6 ліпеня 1960 года вёска Рэчыца набыла статус рабочага пасёлка, Рэчыцкі сельсавет скасаваны. 19 студзеня 1961 года да раёна далучаны горад Давыд-Гарадок і Аздаміцкі, Альшанскі, Веляміцкі, Лядзецкі, Мярлінскі, Рубельскі, Харомскі, Храпунскі сельсаветы скасаванага Давыд-Гарадоцкага раёнаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 19 января 1961 г. Об упразднении Давид-Городокского района Брестской области . 2 кастрычніка 1962 года Мярлінскі і Храпунскі сельсаветы скасаваныяРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 кастрычніка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — № 9 (1009). — 1963..
У пачатку 1960-х гадоў зніклі практычна ўсе населеныя пункты ва ўсходняй і паўднёва-ўсходняй частках раёна — Мярлінскія хутары, вёскі Колкі, Колбікі, Рубрын, Храпунь, Вілье (Вільё), Дубок, Падрубрын, Пад’ямнае, пасёлкі і хутары Краснае, Варацец (Варанец), Старыя Тавары, Евы, Клённае, Серадбор’е (Сярэдбор’е), Янкевічы, Яблынькі, Язвінкі, Луцецкае, Астравы, Арлы, Дабрынт, Любкуш, Святуха (Світуха) і інш. На 1 студзеня 1974 года ў складзе раёна 17 сельсаветаў, 97 населеных пунктаў.
4 мая 1981 года ўтвораны Рамельскі сельсавет, Аздаміцкі сельсавет перайменаваны ў Вялікамалешаўскі. 16 лістапада 1987 года Беразцоўскі сельсавет перададзены ў склад Пінскага раёна. 20 кастрычніка 1995 года горад Столін і Столінскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 2 сакавіка 1998 года ўтвораны Манькавіцкі сельсавет.
У другой палове 1990-х гадоў былі скасаваны хутары Альманскія, Калінікі.
29 мая 2015 года Рэчыцкі пассавет рэарганізаваны ў Рэчыцкі сельсавет. 26 верасня 2025 года скасаваны Радчыцкі сельсаветРешение Брестского областного Совета депутатов от 26 сентября 2025 г. № 116 Об изменении административно-территориального устройства Брестской области.
Эканоміка Праз Столінскі раён праходзіць чыгунка Баранавічы — Сарны (Украіна), аўтадарогі на Пінск і Тураў.
У раёне на 1 снежня 2010 года дзейнічала 19 сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў (СВК), 1 адкрытае акцыянернае таварыства, каля 30 фермерскіх гаспадарак. Працуе торфапрадпрыемства «Глінка» ў вёсцы Калоднае, завод лінейнага абсталявання ў Плотніцы.
Культура На тэрыторыі раёна працуе 28 сярэдніх, 14 базавых, 8 пачатковых, 2 спартыўныя, 2 музычныя школы. Таксама працуе 14 дашкольных устаноў, 43 бібліятэкі і 59 клубаў.
Выдаецца раённая газета «Навіны Палесся».
Вядомыя асобы Надзея Астапчук — беларуская лёгкаатлетка, алімпійскі прызёр. Ніна Бакунец — Герой Сацыялістычнай Працы. Леанід Дранько-Майсюк — беларускі паэт. Георгій Марчук — беларускі пісьменнік, сцэнарыст і драматург, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996). Гелена Скірмунт — мастачка і скульптар. Уладзімір Субат — журналіст, дацэнт кафедры тэорыі і метадалогіі журналістыкі Інстытута журналістыкі БДУ. Іван Супрунчык — народны майстар.
Крыніцы
Літаратура
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). Карсека М. М. Калоднае. З гісторыі вёскі ў Столінскім раёне. — Пінск: Ред. газеты «Пінскі веснік», 1998.
Спасылкі
Афіцыйная старонка Столінскага райвыканкама Здымкі на Radzima.org
Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1940 годзе