Айлантавы шаўкапрад (Samia cynthia) — від паўлінавочак з падсямейства . Вусені выкарыстоўваюцца чалавекам для атрымання шоўку, але не з’яўляюцца прыручаным відам, як .

Распаўсюджанне Распаўсюджаны ў Кітаі, Індыі, Малайзіі, Індакітаі, на востраве Ява, Японскіх астравах, на Філіпінскіх астравах і, як інтрадукаваны від, у Еўропе.

У Еўропу быў першапачаткова завезены для вытворчасці шоўку, які апынуўся занадта дарагім, але некалькі матылькоў паляцелі з няволі і ўтварылі папуляцыі ў асобных еўрапейскіх гарадах, такіх як Вена, Парыж, Страсбур, дзе дрэвы роду вырошчваліся як дэкаратыўныя расліныГетгелюк П., Альбуи В. Насекомые / Перевод с франц. О. В. Ивановой. — М.: ООО "ТД «Издательство Мир книги», 2008. — 224 с..

Апісанне Размах крылаў ад 90 да 140 мм. Крылы маюць аліўкава-карычневую афарбоўку, са светлымі паўмесяцавымі плямамі ў цэнтры і шырокай чатырохкаляровай паласой (чорнай, белай, ружовай і ружавата-белай). Верхні бок брушка жаўтлява-шэры.

Развіццё Самка адкладае яйцы купкамі (па 10-20 штук) на лісце кармавых раслін. Інкубацыя доўжыцца 7-10 дзён. Вусені ў пачатковай стадыі жывуць зграйкамі, маюць жоўты колер. Вусень даўжынёй 7-8 см. Затым вусені становяцца адзіночкамі і набываюць зялёны колер. Перад акукленнем пляце шэра-залацісты кокан, які пры размотванні дае 600 м ніткі, прыдатнай для вырабу тканіны. Зімуе кукалкаБольшая советская энциклопедия. Гл. ред. А. М. Прохоров, 3-е изд. в 30 томах. Т. 1. А — Ангоб. 608 стр. — М.: «Сов. энциклопедия», 1969.

Экалогія Кармавыя расліны вусеняў: (часцей і ), , , , , , , , , , і .

Значэнне ў жыцці чалавека Матылёк разводзіцца ў паўпрыручаным стане ў Паўднёва-Усходняй Азіі для атрымання шоўку, аднак шырокага прамысловага значэння не мае. Спроба яго гадоўлі ў Еўропе ў XIX стагоддзі не ўвянчалася поспехам.

Спасылкі Butterflies and Moths of North America Ailanthus silkmoth Samia cynthia (Drury, 1773) Giant Moths (Saturniidae) of Prince Edward Island, Canada: Samia Cynthia (Drury 1773)

Катэгорыя:Насякомыя Азіі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1773 годзе Катэгорыя:Паўлінавочкі