Ло Жунхуань ( — ) — кітайскі ваенны дзеяч, маршал НВАК.

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы павета Хэншань (цяпер гэтае месца знаходзіцца на тэрыторыі павета Хэндун) правінцыі Хунань. У 1927 годзе ўступіў у камсамол, а затым, у тым жа годзе, у Камуністычную партыю Кітая, удзельнічаў у арганізаваным Маа Цзэдунам паўстанні восеньскага ўраджаю. У 1930 годзе стаў паліткамісарам 4-га корпуса Чырвонай арміі. Удзельнічаў у Вялікім паходзе.

У гады вайны з Японіяй быў начальнікам палітаддзела 115-га палка 8-й арміі.

Калі ў 1945 годзе аднавілася грамадзянская вайна, Ло Жуньхуан стаў паліткамісарам Паўночна-Усходняй народна-вызваленчай арміі, адыграўшы вялікую ролю ў выгнанні гаміньданаўцаў з Маньчжурыі.

З 1945 года член ЦК КПК, у 1956 г. член Палітбюро ЦК КПК. У 1955 годзе яму было прысвоена званне маршала НВАК.

Катэгорыя:Военачальнікі Кітая