Я́ніс Цы́мзэ (; 1814—1881) — латвійскі педагог, збіральнік народных песняў, арганіст, заснавальнік латвійскай харавой музыкі і латышскай прафесійнай музыкі.

Біяграфія Нарадзіўся і гадаваўся на малочнай ферме. Пачатковую адукацыю атрымаў у парафіяльнай школцы, дзе ён таксама навучыўся аргану. З шаснаццаці гадоў працаваў прыватным рэпетытарам, а пазней быў выкладчыкам у парафіяльнай школе Вальміеры і арганістам. У 1836 годзе Цымзэ выправіўся ў Германію, дзе навучаўся ў Вайсенфельскай семінарыі настаўнікаў, якую ён скончыў у 1838 годзе. Тут ён навучыўся іграць на скрыпцы і фартэпіяна і палепшыў свае навыкі арганіста. У 1838—1839 гадах ён быў студэнтам Берлінскага ўніверсітэта, дзе наведваў лекцыі па матэматыцы, дыдактыцы і тэорыі музыкі. Ягоным музычным прафесарам быў калекцыянер, выдаўца і даследчык нямецкіх народных песень Людвіг Крысціян Эрк. Вярнуўшыся з чужбіны, з 1839 года па сваю смерць Цымзэ ўзначальваў Відзэмскую семінарыю настаўнікаў«Sightseeing Objects in Walk (Valga/Valka); Valka Local History Museum». Valka municipality., дзе навучаў будучых настаўнікаў кіраваць хорам і рабіць гарманізацыю народных песень. яго адукацыя ладзілася нямецкай мовайCornelius Hasselblatt (2006). «Geschichte der estnischen Literatur: von den Anfängen bis zur Gegenwart». — С. 262. — ISBN 9783110180251.. За свае сорак два гады працы ў семінарыі настаўнікаў адукацыю атрымалі больш за чатырыста студэнтаў, якія пасля самі сталі настаўнікамі.

Спасылкі Яніс Цымзэ ў Інфармацыйным цэнтры латвійскай музыкі

Катэгорыя:Музыканты Латвіі Катэгорыя:Музычныя педагогі Латвіі