Станісла́ў Ві́ктаравіч Вало́дзька ( 11 лістапада 1956, вёска Падольцы, Астравецкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі паэт, дзіцячы пісьменнік у Латвіі.
Біяграфія Меў трох старэйшых братоў. Рана застаўся без бацькі. Скончыў Жукойненскую сярэднюю школу ў 1974 годзе, завочна філалагічны факультэт БДУ.
У 1975—1977 гадах служыў у арміі ў Гомелі. У 1977—1979 гадах працаваў шафёрам у саўгасе «Падольскі», пасля працаваў механікам пуцявой машыны ў Вільнюсе, пасля ў Даўгаўпілсе, дзе застаўся і пасля распаду СССР.
Дзейнасць Адзін з заснавальнікаў беларускага культурна-асветніцкага таварыства «Уздым», член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1997), Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў, Аб’яднання дзіцячых пісьменнікаў Латвіі. Адзін з заснавальнікаў Таварыства латвійска-беларускай садружнасці.
Творчасць Вершы пісаць пачаў у школе. Першы верш «Вялікія» надрукаваны ў 1974 годзе ў газеце «Астравецкая праўда».
Выдаў зборнікі паэзіі «На хвалях хвалявання», «У вачах Айчыны» (1996), «Зварот да сэрца» (1998), «Памяці гаючая трава», «Обращение к сердцу». Зборнікі твораў «На гэтай зямлі» і «Под небом Родины». Напісаў кнігі для дзяцей «Калыханкі і пацешкі для Антошкі і Алежкі», «Бусинки» (1995), «Чудесный котик», «Сокровища», «Соцветия рифм», «Светлячок», «Кветкі для мамы», «Калі ласка, казка!».
Некаторыя творы Станіслава Валодзькі перакладзены на латышскую, латгальскую і польскую мовы.
Песня «Беларускі дом» стала гімнам таварыства «Уздым» і Саюза беларусаў Літвы. Выйшлі мультымедыйныя зборнікі песень на вершы паэта «Веру ў сваю зорку», «Палын і медуніца», «Хай шчаслівы ўсе будуць на зямлі».
Прэміі і ўзнагароды Медаль Францыска Скарыны; Нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўнёсак у развіццё культуры Беларусі»; Ганаровая грамата Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце міністраў Беларусі; Памятны медаль да 100-годдзя М. А. Шолахава «За гуманізм і ўклад у славянскую культуру»; Нагрудны знак Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у літаратуру».
Спасылкі Жыццяпіс на старонцы Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Беларусі Алена Басікірская. Жыццяпіс у «Сельскай газеце» Вершы Станіслава Валодзькі // Беларуская паэзія «Крывіцкія руны» / Панізьнік Сяргей. — Мінск: «Беларускі кнігазбор», 2003. — ISBN 985-6730-29-5
Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Паэты Латвіі Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Латвіі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Астравецкім раёне