Беларуская нацыянальная памяць — беларуская грамадская арганізацыя, створаная ў Польшчы стыпендыятамі праграмы імя Кастуся Каліноўскага польскага ўрада. Заснаванне 11 мая 2007 годзе адбылося ў часе ўшанавання памяці забітага 67 гадамі раней у Варшаве генерала Станіслава Булак-Балаховіча. Старшыня БНП — Анатоль Міхнавец.
Мэты Збор і распаўсюджанне ведаў пра Беларусь; папулярызацыя нацыянальнай гісторыі і культурнай спадчыны; ушанаванне памяці нацыянальных герояў і дзеячаў; пошук і добраўпарадкаванне помнікаў і месцаў мартыралогіі.
Праведзеныя мерапрыемствы Штогадовы 7-кіламетровы лыжны рэйд з вёскі Баброўнікі (гміна Гарадок, Беластоцкі павет, Падляскае ваяводства) да в. Мастаўляны, дзе нарадзіўся Кастусь Каліноўскі (1838—1864), у гадавіну яго народзінаў 2 лютага. Штогадовы веласіпедны рэйд памяці генерала Станіслава Булак-Балаховіча ладзіцца 11 мая ў Варшаве.
Спасылкі Старонка ў Фейсбуку Старонка на blogspot.com
Катэгорыя:Грамадскія аб’яднанні і рухі Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Польшчы Катэгорыя:З’явіліся ў 2007 годзе Катэгорыя:Арганізацыі Варшавы Катэгорыя:Маладзёжныя арганізацыі