Юлія Канстанцінаўна Барысава (; , , СССР — , Масква, Расія) — савецкая і расійская актрыса. Герой Сацыялістычнай Працы (1985), народная артыстка СССР (1969), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1995) і Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя К. С. Станіслаўскага (1969).
Біяграфія Нарадзілася 17 сакавіка 1925 года ў Маскве.
У 1947 годзе скончыла Вышэйшае тэатральнае вучылішча імя Б. В. Шчукіна ў Маскве (мастацкі кіраўнік курса — Вера Канстанцінаўна Львова) і ў тым жа годзе была прынята ў трупу Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Я. Б. Вахтангава, на сцэне якога дэбютавала яшчэ падчас вучобы. У гэтым тэатры служыла больш за семдзесят гадоў, на працягу дзесяцігоддзяў з’яўлялася яго вядучай актрысай, іграючы пераважна галоўныя ролі.
Памерла 8 жніўня 2023 года ў МасквеУшла из жизни Юлия Борисова.
Спасылкі
Катэгорыя:Актрысы СССР Катэгорыя:Актрысы Расіі Катэгорыя:Актрысы XX стагоддзя Катэгорыя:Актрысы XXI стагоддзя Катэгорыя:Актрысы тэатра СССР Катэгорыя:Актрысы тэатра Расіі Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ у вобласці літаратуры і мастацтва Катэгорыя:Постаці Тэатра імя Вахтангава Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 6-га склікання