Вацлаў Ца́фаўрак, больш вядомы пад псеўданімам Вацлаў Чтвртэк, які ў 1959 годзе афіцыйна зрабіў сваім імем (, , Аўстра-Венгрыя — , , Чэхаславакія) — дзіцячы і моладзевы пісьменнік, аўтар апавяданняў, раманаў і п’есаў пра сучасных дзяцей і калыханак. Кавалер Ордэна Усмешкі.
Біяграфія Падчас Першай сусветнай вайны сям’я з’ехала з Прагі да яго дзеда ў Ічын. Пазней Вацлаў Цафаўрак скончыў гімназію ў Празе, скончыў курс у акадэміі бізнесу і па жаданні бацькі пачаў вывучаць права, аднак пасля трох семестраў кінуў. Пасля стаў фінансавым дырэктарам у Хебе, а ў часе Другой сусветнай вайны працаваў фінансавым дырэктарам у Празе.
Пасля сканчэння вайны пачаў супрацоўнічаць з дзіцячымі часопісамі «Brouček», «Sedmihlásek», «Vlaštovička», пазней з «Mateřídouška», «Ohníček», «Pionýr», «Pionýrské noviny» і з чэшскім радыё, дзе стаў кіраўніком вяшчання для дзяцей і моладзі. З 1960 года цалкам прысвяціў сябе літаратурнай дзейнасці. У 1975 годзе стаў ганаровым грамадзянінам Ічына, які часта ўзгадваў у сваіх творах.
Найбольшую вядомасць атрымалі яго казкі і апавяданні, якія былі адаптаваны для тэлебачання (). У супрацы з Чэхаславацкім тэлебачаннем з’явіліся мультсерыялы, напрыклад «Pohádky z mechu a kapradí», «Maková panenka», «Rumcajs», «Víla Amálka» і іншыя.
Спасылкі
Біяграфія Вацлаў Чтвртэк — анлайн відэа казак у архіве Чэшскага тэлебачання
Катэгорыя:Пісьменнікі Чэхіі Катэгорыя:Пісьменнікі Чэхаславакіі Катэгорыя:Чэшскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі-фантасты Чэхіі Катэгорыя:Драматургі Чэхаславакіі Катэгорыя:Драматургі XX стагоддзя Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне гарадоў Чэхіі Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Чэхіі Катэгорыя:Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі