Хуанпу — рака ў Кітаі, працякае цераз Шанхай, даўжыня — 97 км. Рака выцякае з прэснаводнага возера Дзяньшань.

Сярэдняя шырыня ракі 400 м, глыбіня 9 м. Рака адыгрывае важную ролю для горада, бо служыць асноўнай крыніцай пітной вады для Шанхая. Акрамя таго, рака дзеліць горад на дзве часткі: Пудун (усходняя) і Пусі (заходняя).

Уздоўж Хуанпу размешчана Набярэжная Вайтань.

Катэгорыя:Рэкі Кітая Катэгорыя:Прытокі Янцзы