Падго́р’е — былы пасёлак у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Рассветаўскага сельсавета.

Да 1963 года знаходзіўся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Добрушскага гарсаветаРашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 снежня 1962 г. і выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 24 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).. 29 ліпеня 1988 года скасаваны ў сувязі з тым, што жыхары пасёлка перасяліліся ў іншыя населеныя пунктыРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 29 ліпеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941)..