Гараднічанка — рака ў Гродне і Гродзенскім раёне, правы прыток Нёмана.
Выток — на паўночным усходзе Гродна, у раёне вёсак Малышчына, Кульбакі. Працякае праз гістарычны цэнтрХімічны маніторынг стану ракі Гараднічанка. У раёне пл. Леніна злучаецца з прытокам Юрысдыка (пачынаецца ў раёне вуліц Пушкіна, Дзяржынскага)У Гродна вада ў рацэ Гараднічанка паступова ператвараецца ў балота . Упадае ў Нёман у цэнтры Гродна, працякаючы паміж пагоркамі Каложскай царквы і Старога замку.Рэчка, якая стала ручаем . У міжрэччы р. Гараднічанкі і р. Нёман быў заснаваны горад Гродна.
Даліна ракі ў Гродне паблізу вуліцы Ажэшка ўтварае зону адпачынку, вядомую з XIX ст. як «Швейцарская даліна».
Назва
На думку А. Стрыжака, назва ракі Гараднічанка ў Гродне, таксама як і украінскія гідронімы Городня, Городенка і г. д. — суфіксальнае гідранімічнае ўтварэнне ад горад. Назва ракі паходзіць ад назвы паселішчаО. С. Стрижак. Назви річок Полтавщини. Київ, 1963. С. 74..
В. Швед наадварот першапачатковую назву Гараднічанкі лічыць крыніцай назвы горада Гродна. У сваю чаргу, адпачатным варыянтам тапоніма лічыцца форма «Горадзен», засведчаная як «Городенъ» у летапісных запісах пачынаючы ад XII ст.Швед В. В. и др. Гораден. Рассказы из истории города (10 век — середина 16 века) = Горадзен. Аповеды з гісторыі горада (10 ст. — сярэдзіна 16 ст.). — Гродно, 1996. — 60 с.
«Горадзен» — гідронім балцка-літоўскага паходжання. Такі ж корань таксама ў літоўскіх гідронімах Gardinas, Gardena, Garduva, Gardė, Gard-upis, латышскіх Gard-upe, Gardena, GardauņaA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 106—107.. На Верхнім Павоччы той жа корань Gard- у балцкім гідроніме Гардата́ (з прытокам Аката́ з такім жа балцкім гідранімічным суфіксам -at-)В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. III // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1998. С. 293.. Форма Gar̃dinas (Гардзінас) захавалася ў літоўскім маўленні аўтахтонных насельнікаў рэгіёна. Рэчка з такой жа назвай працякае на ўскраіне літоўскага Панявежаhttp://ezerai.vilnius21.lt/gardinas-v10343.html.
Балцкі гідранімічны корань Gard- звязаны з індаеўрапейскім *gherd- «ахопліваць; агароджваць» (ад карацейшага *gher- «хапаць, абдымаць»)J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 442, 444.. Ад яго таксама і літоўскае gardas «загарода (для свойскай жывёлы)», праславянскае *gordъ «горад (агароджанае месца)».
З таго ж семантычнага шэрагу і балцкія гідронімы тыпу Жлобін, Гамея (> Гамяюк), Габ’я (прыток Дзясны) якія ўрэшце ўзыходзяць да каранёў *gleb(h)- «сціскаць», *gem- «хапаць, сціскаць», *ghabh «хапаць, браць»J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 359—360, 368—369, 407—408.. Мяркуецца, што назвы з семантыкай «сціскання» адлюстроўваюць канфігурацыйныя асаблівасці адпаведнай ракі ці возераA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 118..
Значэнне назвы ракі такім чынам можна перадаць як «Звілістая, кружлівая (рака)».
Крыніцы
Катэгорыя:Геаграфія Гродна Катэгорыя:Прытокі Нёмана Катэгорыя:Рэкі Гродзенскага раёна