Антаніна Лявонцьеўна Зубкова (, Разанская губерня — , ) — савецкі штурман пікіруючага бамбавіка, гвардыі капітан, Герой Савецкага Саюза (1945).

Нарадзілася 12 кастрычніка 1920 г. у сяле Семіён Ражскага павета Разанскай губерні ў сялянскай сям’і. Руская.

Пасля заканчэння сярэдняй школы з залатым медалём у 1938 годзе без экзаменаў паступіла на механіка-матэматычны факультэт МДУ. Ва ўніверсітэце была камсоргам вучэбнай групы. Вучылася на адным курсе з іншымі будучымі вядомымі лётчыцамі Вялікай Айчыннай вайны: Еўдакіяй Пасько, Яўгеніяй Рудневай, Кацярынай Рабавай.

Ваявала на франтах Вялікай Айчыннай вайны з красавіка 1943 года, штурман эскадрыллі палка. Удзельнічала ў складзе гэтага палка ў абароне Сталінграда, баях па прарыве Блакітнай лініі на Кубані (у гэты перыяд вайны была ўзнагароджана першым ордэнам — Чырвонай зоркі), затым у Крыме. У далейшым полк пераляцеў на Заходні фронт і вёў наступ у Беларусі, Прыбалтыцы і Усходняй Прусіі.

З 1944 года член УКП(б)/КПСС.

Жыла ў Маскве. Скончыла жыццё самагубствам (паводле іншых звестак — загінула ў аўтакатастрофе) 13 лістапада 1950 года. Пахаваная на Ваганькаўскіх могілках (20 участак).

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Разанскай вобласці Катэгорыя:Савецкая гвардыя Катэгорыя:Капітаны СССР Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Жанчыны ў Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Самазабойцы Катэгорыя:Члены КПСС