Айвіекстэ () — рака ва ўсходняй частцы Латвіі, правы прыток Даўгавы. Даўжыня ракі — 114 км, плошча басейна 9160 км². Падзенне ракі — 26,9 м.

Бярэ выток з возера Лубанс на мяжы Маданскага і Рэзэкнэнскага краёў. Далей Айвіекстэ працякае па мяжы з Балвскім і Ругайскім краем, па Лубанскім і Маданскім краі. У ніжнім цячэнні па рацэ праходзіць мяжа паміж Плявінскім і Крустпілскім краямі. Мае правыя прытокі — Іча, Педэдзэ, Балупэ.

На рацэ знаходзіцца Айвіексцкая ГЭС магутнасцю 0,8 МВт. Першую энергію станцыя дала ў 1925 годзе. Гэта была першая буйная гідраэлектрастанцыя ў Латвіі і да пабудовы Кегумскай ГЭС, да 1938 года, Айвіексцкая ГЭС была самай магутнай у Латвіі.

Катэгорыя:Рэкі Латвіі Катэгорыя:Прытокі Заходняй Дзвіны