Масавае забойства ў школе імя Уладзіслава Рыбнікара — інцыдэнт, які адбыўся 3 мая 2023 года ў горадзе Бялград. 13-гадовы навучэнец адкрыў агонь на тэрыторыі школы, забіўшы 9 чалавек (8 вучняў і ахоўніка) і параніўшы шэсць вучняў і аднаго настаўніка, пасля чаго быў затрыманы паліцыяй.
Ход падзей Каля васьмі гадзін раніцы па мясцовым часе стралок, узброены двума пісталетамі , увайшоў у школу, дастаў з сумкі зброю і стрэліў у ахоўніка, пасля чаго працягнуў стральбу ў вучняў па калідоры. Затым нападнік зайшоў у кабінет гісторыі, стрэліў у настаўнікі і ў школьнікаў, якія знаходзіліся ўнутры. У канцы стралок здаўся паліцыі.
Па выніку страляніны загінула 9 чалавек, з якіх адзін ахоўнік і восем вучняў. Адзін з загінулых вучняў быў грамадзянінам Францыі. Шэсць школьнікаў і настаўнік атрымалі раненні і былі шпіталізаваны.
Нападнік Падазраваны, вучань 2009 года нараджэння, затрыманы паліцыяй. Як мяркуецца, пісталеты ён скраў у свайго бацькі, які законна валодаў імі. Нападнік таксама меў пры сабе кактэйлі Молатава. Пачалося расследаванне матываў злачынства, папярэдне гэта здзекі ў школе і нізкая паспяховасць. Стралка апісалі як ціхага і спакойнага вучня, што нядаўна паступіў у клас. Ён планаваў напад месяц, да таго ж меў спіс класаў і дзяцей, якіх хацеў расстраляць.
Так як нападніку 13 гадоў, то па законам Сербіі яму не могуць быць прад’яўлены крымінальныя абвінавачванні, але бацьку падлетка неўзабаве затрымалі тэрмінам да 48 гадзін. Пазней прэзідэнт Аляксандр Вучыч звярнуўся да народа, дзе згадаў, што стралок змешчаны ў псіханеўралагічны дыспансер.
Наступствы Міністр адукацыі Бранка Ружыч абвясціў трохдзённую жалобу з 5 мая і абвясціў аб спыненні заняткаў да канца дня. Міністр аховы здароўя Даніца Груічыч абвясціла, што арганізуе тэлефонныя гарачыя лініі для тых, хто мае патрэбу ў псіхалагічнай дапамозе. Была арганізавана здача крыві для дапамогі параненым. У гонар жалобы сотні гараджан (у тым ліку бацькі загінулых вучняў) сабраліся перад школай. Пазней яны пачалі пратэст перад будынкам Міністэрства адукацыі і аховы здароўя.
Ушанаванне загінулых на месцы трагедыі падчас жалобы 5 мая.
Гл. таксама Масавае забойства ў Дубоне і Шэпшыне
Катэгорыя:Май 2023 года Катэгорыя:Падзеі 3 мая Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2023 годзе