Баі ў Мерове — эпізод канфлікту паміж прыхільнікамі суданскіх генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала, звязаны з барацьбой за горад .
Напярэдадні З 11 красавіка 2023 года атрады Сіл аператыўнай падтрымкі (САП) былі разгорнуты паблізу горада Мерове, а таксама ў Хартуме. Улады загадалі ім сысці, аднак байцы адмовіліся падпарадкоўваццаSudan: clashes around the presidential palace, there are fears of a coup attempt in Khartoum - video, 15 April 2023.. 13 красавіка САП пачалі мабілізацыю. Гэта выклікала асцярогі з нагоды магчымага паўстання ваенізаваных часцей. Суданскія ўлады заявілі, што мабілізацыя была незаконнай.
Баявыя дзеянні Баі ахапілі Мерове ў першую палову дня. Як паведамілі прыхільнікі Дагала, яны захапілі аэрапорт, бліжэйшую ваенную базу і ваенны лагер Соба, нанёсшы страты праціўніку.
У 15:30 прадстаўнікі арміі Бурхана заявілі, што яны ўзялі пад свой кантроль лагер САП у Мерове. У 17:00 байцы ўрадавых падраздзяленняў акружылі паўстанцаў на авіябазеمراسل العربية: الجيش السوداني يطوق مطار مروي العسكري #العربية_عاجل https://alarabiya.net.
На другі дзень, каля 13:30, армія Судана абвясціла аб арышце некалькіх афіцэраў праціўніка ў аэрапорце Мерове і захопе самой паветранай гаваніالسودان.. اشتباكات مسلحة بين الجيش وقوات الدعم السريع (لحظة بلحظة), 15 April 2023. Таксама Узброеныя сілы Судана адбілі ваенны лагерعناصر من الجيش ينشرون صورا لدخولهم قاعدة مروي العسكرية #السودان #العربية.
17 красавіка баявыя дзеянні зафіксаваны на захад ад аэрапорта. У 10:00 паўстанцы заявілі, што цалкам кантралююць аэрапорт.
19 красавіка ўрадавыя войскі аднавілі поўны кантроль над аэрапортам, і сітуацыя нармалізавалася. Аднак байцы Дагала па-ранейшаму захоўвалі прысутнасць у горадзе. 21 красавіка населены пункт цалкам перайшоў да войск Бурхана.
Егіпецкія вайскоўцы Вечарам 15-га стала вядома аб паланенні САП 200 егіпецкіх вайскоўцаў недалёка ад Мерове. Першапачаткова не было дадзена ніякага афіцыйнага тлумачэння прысутнасці егіпецкіх салдат, хоць Егіпет і Судан мелі цеснае ваеннае супрацоўніцтва з-за дыпламатычнай напружанасці з Эфіопіяй. Пазней афіцыйны Каір заявіў, што яго вайскоўцы знаходзіліся ў краіне для правядзення сумесных вучэнняў з суданскай арміяй.
Спадарожнікавыя здымкі, атрыманыя 17 красавіка The War Zone, паказалі, што на авіябазе Мерове адзін знішчальнік МіГ-29 егіпецкіх ВПС быў знішчаны. Два іншых былі моцна пашкоджаны або знішчаны.
19 красавіка захопленыя егіпецкія вайскоўцы былі вызвалены і адпраўлены на радзіму на борце трох егіпецкіх ваенна-транспартных самалётаў, якія вылецелі з аэрапорта Хартума.
Катэгорыя:Канфлікты 2023 года Катэгорыя:Красавік 2023 года Мерове