Ста́рыцкі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Цвярской вобласці Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Старыца.
Геаграфія Старыцкі раён мяжуе з Куўшынаўскім, Таржоцкім, Зубцоўскім, Ржэўскім і Селіжараўскім раёнамі, а таксама з Маскоўскай вобласцю і Цверу. Плошча раёна складае 1514,50 км². Старыцкі раён размешчаны ў басейне верхняга цячэння ракі Волгі, займаючы частку тэрыторыі, якую паводле традыцыі называюць Ржэўска-Старыцкім Паволжам. Волга працякае з поўдня на поўнач, перасякаючы раён практычна пасярэдзіне.
Гісторыя Старыцкі раён быў утвораны ў 1929 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР у складзе Заходняй вобласці. У 1935 годзе быў перададзены ў склад Калінінскай вобласці, як на той час называлася Цвярская вобласць.
Спасылкі
Сайт раённай адміністрацыі
Катэгорыя:Раёны Цвярской вобласці