Канакоўскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Цвярской вобласці Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Канакова.

Геаграфія Канакоўскі раён мяжуе з Калінінскім і Кімрскім раёнамі, а таксама з Маскоўскай вобласцю. Плошча раёна складае 2114,67 км².

Гісторыя Канакоўскі раён быў утвораны 12 ліпеня 1929 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР у складзе Маскоўскай вобласці. У 1935 годзе быў перададзены ў склад Калінінскай вобласці, як на той час называлася Цвярская вобласць.

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі

Катэгорыя:Раёны Цвярской вобласці