13-ы ўланскі полк (літоўскі) — кавалерыйская вайсковая адзінка, сфарміраваная падчас паўстання 1830—1831 гадоў.

Гісторыя Сфарміраваны ў траўні 1831 года падчас уторгнення польскага экспедыцыйнага корпуса на тэрыторыі былога ВКЛ на базе 3-га швадрона на часткі 3-га палка польскіх уланаў Каралеўства Польскага. У склад новаўтворанага палка ўвайшоў таксама шэраг атрадаў літоўскіх паўстанцаў. Камандзір — ветэран напалеонаўскіх войнаў палкоўнік Алаіз Яновіч.

Полк прымаў удзел у шасці сражэннях на тэрыторіі Літвы і трох на тэрыторыі Польшчы:

Панявеж (5 ліпеня) Шаўлі (7-8 ліпеня) Аланта і Маляты (16 ліпеня) Іўе (22 ліпеня) Дзятлава (24 ліпеня) Орля (28 ліпеня) Седльцы (28 жніўня) Варшава (6-7 верасня) Ксентэ (5 кастрычніка)

Менавіта па ўланам 13-га палка рускія войскі зладзілі апошнія стрэлы паўстання каля мястэчка Ксентэ, калі рэшткі паўстанцкай арміі адступалі ў Прусію, дзе неўзабаве былі інтэрніраваны.

Кавалеры ордэна Virtuti Militari

Палкоўнік Алаіз Яновіч — Кавалерскі Крыж (17 верасня) Лекар Генрык Шантройль — Залаты Крыж (19 жніўня 1831) Маёр Маўрыцый Прозар — Залаты Крыж (31 жніўня 1831) Капітан Юзаф Фалькоўскі — Залаты Крыж (30 жніўня 1831) Капітан Юзаф Васілеўскі — Залаты Крыж (30 жніўня 1831) Паручнік Напалеон Бярэцкі — Залаты Крыж (30 жніўня 1831) Падпаручнік Юзаф Барчынскі — Залаты Крыж (30 жніўня 1831) Падпаручнік Антоні Міхалоўскі — Залаты Крыж (30 жніўня 1831) Падпаручнік Антоні Нідэцкі — Залаты Крыж (30 жніўня 1831) Падпаручнік Ян Малінскі — Залаты Крыж (30 жніўня 1831) Падафіцэр Блажэй Кракавяк — Срэбны Крыж (30 жніўня 1831) Падафіцэр Марцін Івінскі — Срэбны Крыж (30 жніўня 1831) Жаўнер Тамаш Лапчынскі — Срэбны Крыж (30 жніўня 1831) Жаўнер Васіль Вросяк — Срэбны Крыж (30 жніўня 1831)

Агулам полк атрымаў 14 крыжоў, у тым ліку 1 кавалерскі, 9 залатых і 4 срэбных.

Строй Уланы 13-га палка малі абмундзіраванне, аналагічнае 3-му уланскаму палку, з адрозненнем у дэталях (напрыклад ужыванне гербу Пагоня замеcт польскага арла). Сукно мундзіра — гранатовае (цемна-сіняе), прыборнае сукно — жоўтае. Кватэра (верхняя частка) рагатыўкі жоўтага колеру. Гузікі белага металу з лічбай 13. Прапарцы на піках жоўта-белыя.

Коні У 3-м швадроне 3-га палка коні былі рыжай масці, маглі мець адрозныя ад асноўнага колеру т.зв. «зорку», праточыны і «шкарпэткі».

Літаратура Bronisław Gembarzewski: Rodowody pułków polskich i oddziałów równorzędnych od r. 1717 do r. 1831. Warszawa: Towarzystwo Wiedzy Wojskowej, 1925. s.85. Bronisław Gembarzewski: Żołnierz polski. Ubiór, uzbrojenie i oporządzenie. Tom IV. Od 1815 do 1831 roku. Warszawa: 1966. Bronisław Gembarzewski: Wojsko Polskie — Królestwo Polskie 1815—1830. Poznań: Wydaw. Kurpisz, 2003. ISBN 83-88841-48-3. Karol Linder: Dawne Wojsko Polskie. Ubiór i uzbrojenie. Warszawa: Wydawnictwo Ministerstwa Obrony Narodowej, 1960. Xsięga pamiątkowa w 50-letnią rocznicę powstania roku 1830 zawierająca spis imienny generałów i sztab-oficerów tudzież oficerów, podoficerów i żołnierzy armii polskiej w tymże roku Krzyżem Wojskowym «Virtuti Militari» odznaczonych. Stanisław Tarnowski (przedm.). Lwów: Drukarnia Ludowa, 1881. s.137-139,152/

Катэгорыя:Паўстанне 1830—1831 гадоў Катэгорыя:Узброеныя сілы Польшчы