Цю Цзінь (, 8 лістапада 1875 — 15 ліпеня 1907) — кітайская феміністка, рэвалюцыянерка, паэтэса, журналістка часоў імперыі Цын.
Біяграфія Нарадзілася 8 лістапада 1875 года ў Сямыне (правінцыя Фуцзянь). Бацька Цю Сіньхоу, мясцовы суддзя, далучаў дзяўчыну да навучання, у прыватнасці ў галіне вывучэння класічнай кітайскай літаратуры. Адначасова знаёмілася з заходняй культурай. Рана пачала хадзіць у мужчынскай вопратцы. Пры гэтым авалодала баявымі мастацтвамі. У 1886 годзе сям’я перабіраецца ў Тайбэй (Тайвань). У 1896 годзе выходзіць замуж, перабіраецца разам з мужам у Сянтань (правінцыя Хунань). У 1902 годзе пераязджае ў Пекін, дзе атрымала дзяржаўную пасаду. У 1904 годзе адпраўляецца на вучобу ў Японію. Тут збліжаецца з рэвалюцыйнымі групамі з ліку студэнтаў-кітайцаў. Акрамя таго, устанаўлівае таварыскія адносіны з Сунь Ятсенам. Цю Цзінь вырашае ўключыцца ў барацьбу па звяржэнні кіруючай у імперыі Цын маньчжурскай дынастыі.
Па вяртанні ў Кітай у 1905 годзе Цю Цзінь пасяляецца ў Шанхаі. Тут засноўвае школу для дзяўчат Датун. Адначасова праводзіць антыманьчжурскую прапаганду. У 1906 годзе пачынае выдаваць першы ў Кітаі часопіс для жанчын «Кітайскія жанчыны» («Чжунго найбаа»), у якім заклікае жанчын здабыць фінансавую незалежнасць з дапамогай адукацыі і навучання розным прафесіям. Яна заклікала жанчын супраціўляцца прыгнёту з боку сям’і і ўрада, у прыватнасці выступала супраць традыцыі . Разам са стрыечным братам Сюй Сілінам пачынае гуртаваць таемныя таварыствы ў Шанхаі для пачатку паўстання. Па плане паўстанне павінна было пачацца ў (правінцыя Аньхой). Аднак 6 ліпеня 1907 года Сюй Сілін быў схоплены, пад катаваннем прызнаў свой удзел у змове і быў пакараны, а 12 ліпеня была арыштаваная Цю Цзінь. Яе таксама катавалі, але не змаглі дамагчыся прызнання. Цю Цзінь пакаралі смерцю 15 ліпеня ў павеце (правінцыя Чжэцзян), дзе яна вырасла.
Творчасць Была майстрам вершаскладання і складання эсэ. Самымі любімымі былі жанры і цы. У вершах кампілявала кітайскую міфалогію з рэвалюцыйнымі ідэямі. Прыкладам з’яўляюцца вершы: «Дзякуй за ўспаміны», «Сэнс». Таксама выпушчаны зборнік вершаў Цю Цзінь.
Шматлікія эсэ адносна бягучых падзей ўвайшлі ў зборнікі, выдадзеныя ўжо пасля гібелі Цю Цзінь. Пры жыцці быў вядомы яе раман «Камень Цзіньвей», асновай якога была кітайская легенда пра , дачкі імператара .
Літаратура
Цю Цзинь // Цуруока — Шербот. — М. : Советская энциклопедия, 1957. — С. 12. — (Большая советская энциклопедия : [в 51 т.] / гл. ред. Б. А. Введенский ; 1949—1958, т. 47). Catherine Gipoulon : Qiu Jin — Der Stein des Vogels Jingwei. Frau und Revolutionärin im China des 19. Jhs.., Мюнхен, 1977: Frauenoffensive 山木. 附錄一秋瑾年表. 《秋瑾傳》. 國際文化出版社. 1989年: 512—530. 陈正宽. 山东往事秋瑾与山东安丘籍县官李鍾嶽. 《齐鲁晚报》. 2007-02-06 [2013年3月30日]. (原始内容存档于2013年2月4日) (中文(简体)). 澹台明. 秋瑾被殺上海傳媒如何為正義張目. (原始内容存档于2015) (中文).(简体中文) 芥川龙之介. 中国游记. 北京: 中华书局. 2007年1月: 页72. ISBN 9787101053487 (中文(简体)). 赏风雨亭荷花 缅怀秋瑾烈士. 绍兴网. 2009年6月24日 [2013年3月30日] (中文(简体)). 1964:西湖墓冢的集体生活. 《瞭望东方周刊》. 2009年7月 [2013-03-30] (中文(中国大陆)). 秋瑾. 人民网. 2011年9月21日 [2013年3月30日] (中文(简体)). 魏紹昌. 秋瑾的藝術形象永垂不朽——從傳奇、文明戲到話劇和電影. (编) 郭延禮編. 《秋瑾研究資料》. 山東教育出版社. 1987年: 512—530.
Спасылкі
The Qiu Jin Museum Autumn Gem — Qiu Jin documentary film Qui Jin bei forgotten news makers
Катэгорыя:Пісьменнікі Кітая Катэгорыя:Паэтэсы