Арбітальныя элементы, элементы арбіты нябеснага цела — набор параметраў, якія задаюць памеры і форму арбіты (траекторыі) нябеснага цела, размяшчэнне арбіты ў прасторы і месца размяшчэння нябеснага цела на арбіце.

Вызначэнне арбіт нябесных целаў з’яўляецца адной з задач нябеснай механікі. Для задання арбіты спадарожніка планеты, астэроіда ці Зямлі выкарыстоўваюць так званыя «арбітальныя элементы». Арбітальныя элементы адказваюць за заданне базавай сістэмы каардынат (пункта адліку, восі каардынат), формы і памеру арбіты, яе арыентацыі ў прасторы і момант часу, у які нябеснае цела знаходзіцца ў пэўным пункце арбіты. Галоўным чынам выкарыстоўваюцца два спосабы задання арбіты (пры наяўнасці сістэмы каардынат)Дубошин Г. Н. Справочное руководство по небесной механике и астродинамике.: пры дапамозе вектараў становішча і скорасці; пры дапамозе арбітальных элементаў.

Кеплеравы элементы арбіты

thumb|right|Элементы арбіты

Традыцыйна ў якасці элементаў арбіты выкарыстоўваюць шэсць велічынь, якія атрымалі назву кеплеравыхТут і далей разглядаецца задача двух целаў.: вялікая паўвось (); эксцэнтрысітэт арбіты (); нахіленне (); аргумент перыцэнтра (); даўгата ўзыходнага вузла (); сярэдняя анамалія ().

Іншыя элементы арбіты

Анамаліі lang=ru|thumb|300px|Анамаліі

Анамалія (у нябеснай механіцы) — вугал, які выкарыстоўваецца для апісання руху цела па эліптычнай арбіце. Тэрмін «анамалія» упершыню ўведзены Адэлардам Бацкім пры перакладзе на латынь астранамічных табліц Аль-Харэзмі «Зідж» для перадачы арабскага тэрміна «аль-хеза» («асаблівасць»).

Сапраўдная анамалія (на малюнку пазначана , таксама пазначаецца , ці ) гэта вугал паміж радыус-вектарам цела і кірункам на перыцэнтр.

Сярэдняя анамалія (звычайна пазначаецца ) для цела, што рухаецца па няўзбуранай арбіце, — здабытак яго сярэдняга руху (сярэдняй вуглавой скорасці за адзін абарот) і інтэрвалу часу пасля праходжання перыцэнтра. Іншымі словамі, сярэдняя анамалія — вуглавая адлегласць ад перыцэнтра да ўяўнага цела, якое рухаецца з пастаяннай вуглавой скорасцю, роўнай сярэдняму руху рэальнага цела, і праходзіць праз перыцэнтр адначасова з рэальным целам.

Эксцэнтрычная анамалія (пазначаецца ) — параметр, які выкарыстоўваецца для выражэння пераменнай даўжыні радыус-вектара .

Залежнасць ад і выражаецца ўраўненнямі

, дзе:  — вялікая паўвось эліптычнай арбіты;  — эксцэнтрысітэт эліптычнай арбіты.

Сярэдняя анамалія і эксцэнтрычная анамалія звязаны паміж сабой праз ураўненне Кеплера.

Аргумент шыраты Аргумент шыраты (пазначаецца ) — вуглавы параметр, які вызначае становішча цела, што рухаецца ўздоўж кеплеравай арбіты. Гэта сума сапраўднай анамаліі (гл. вышэй) і аргумента перыцэнтра, які ўтварае вугал паміж радыус-вектарам цела і лініяй вузлоў. Адлічваецца ад узыходнага вузла па кірунку руху.

дзе:  — аргумент шыраты;  — сапраўдная анамалія;  — аргумент перыцэнтра.

Анамалістычны перыяд абарачэння Анамалістычны перыяд абарачэння — прамежак часу, за які цела, перамяшчаючыся па эліптычнай арбіце, двойчы паслядоўна праходзіць праз перыцэнтр.

Спасылкі

Катэгорыя:Нябесная механіка Катэгорыя:Сістэмы нябесных каардынат Катэгорыя:Арбіты