Дэпартацыя эрытрэйцаў з Судана (; ) — прымусовая рэпатрыяцыя эрытрэйскіх бежанцаў з Судана, якая адбылася вясной 2023 года падчас канфлікту паміж прыхільнікамі суданскіх генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала.
Ход падзей Падчас эфіопа-эрытрэйскай вайны 1998—2000 гадоў на Судан абрынуўся паток бежанцаў з Эрытрэі. Паводле звестках уладаў, на канец канфлікту ў краіну трапіла 100 тысяч чалавек, з якіх 75 тысяч размясціліся ў сталічным Хартуме.
З пачатку сутыкненняў у самім Судане многім жыхарам эрытрэйскага паходжання не атрымалася выехаць з зоны баявых дзеянняў, а тыя, хто здолеў пакінуць дзяржаву, заплацілі за квіток да 410 долараў ЗША. Частка бегла ў Паўднёвы Судан, у прыватнасці, у і .
7 мая 2023 года быў апублікаваны артыкул The Guardian, дзе сцвярджалася, што сотні эрытрэйцаў прымусова вывезены з лагераў бежанцаў недалёка ад эрытрэйска-суданскай граніцы. Як адзначалася, вываз арганізаваны Узброенымі сіламі Эрытрэі. Бежанцаў размеркавалі ў гарады Асмэра і . Большасць дэпартаваных былі дэзертырамі і апазіцыянерамі, якія потым трапілі ў турмы. Усяго ў зняволенні апынулася 95 чалавек, з іх 8 жанчын.
Гл. таксама Дэпартацыя эрытрэйцаў з Эфіопіі (2020—2021)
Крыніцы
Катэгорыя:Трэцяя грамадзянская вайна ў Судане Катэгорыя:Рэпатрыяцыя Катэгорыя:Парушэнні правоў чалавека Катэгорыя:Май 2023 года