Трусіная воўна — тэкстыльны матэрыял, выраблены з поўсці трусоў.

Апісанне

Трусіны пух ставяць у адзін шэраг з воўнай вікуньі, альпакі і кашміравых горных коз. Ён мае значную мяккасць, што скарачае выдаткі па перапрацоўцы: не трэба выбіраць , мыць і сушыцьКроличья шерсть: какие бывают пуховые породы, как прясть в домашних условиях .

Здабыванне

Існуюць тры спосабы збору пуху: вычэсванне, шчыпанне і стрыжка. Звычайна пух збіраюць шляхам шчыпання і стрыжкіЧто делать с кроличьим пухом? . Найбольш распаўсюджаны спосаб — шчыпанне. У маладняку першы раз пух варта збіраць шляхам стрыжкі. Гэта тлумачыцца тым, што скурны пакроў маладых трусоў вельмі слабая і пры шчыпанні яго лёгка пашкодзіць.

Вышчыпваць пух лепш за ўсё з дапамогай металічнай расчоскі з рэдкімі зуб’ямі. Карыстацца расчоскамі з пластмасы нельга, бо да іх пух прыцягваецца і прыліпае.

У дарослых трусоў збіраюць прадукцыю 5-6 разоў у год.

Будова Пух — па цеплаправоднасці не саступае мерыносавай воўне.

Перапрацоўка

У хатніх умовах трусіны пух прадуць на звычайным калаўроце або на верацяне. Прадуць яго слабей, чым авечую воўну або казіны пух. У чыстым выглядзе пух прадуць рэдка, бо вырабы з яго маюць нізкую зносаўстойлівасць. Таму, як правіла, трусіны пух прадуць на якую-небудзь аснову: баваўняныя ці ваўняныя ніткі. Ужываць у якасці асновы глянцаваныя шпулькавыя ніткі нельга, бо пух на іх дрэнна трымаецца.

Пражу і вязаныя вырабы з трусінага пуху можна фарбаваць.

Пароды пуховых трусоў

Ангорскі трус

Афарбоўка воўны можа быць белай, чорнай, з блакітнаватым адлівам, даўжыня валасінак — да 12 см, працэнт пуху ў шарстным покрыве — не менш за 90 %. За год ангорская парода дае да 500 г сыравіны.

Поўсць дае самую тонкую воўну (12-17 мкм) з даўжынёй валокнаў 12-75 мм, гладкую і вельмі лёгкую. Валакно тлустае на паверхні, таму яно адштурхвае вільгаць, лёгка зараджаецца электрастатычным зарадам і захоўвае цяпло. Верагодна, трус родам з турэцкай правінцыі Ангора (недалёка ад Анкары).

Валокны вычэсваюць з трусоў два разы на год і адзін раз стрыгуць. З кожнай жывёлы атрымліваюць 700—1000 грамаў воўны. Даўжыня валакна з’яўляецца вызначальнай для якаснай класіфікацыі. Самымі дарагімі з’яўляюцца валокны даўжынёй больш за 60 мм, таму што іх можна туга зматаць у пучок пражы і вырабы з іх не варсістыя і не камечацца, як часта бывае з больш кароткімі валокнаміHofer: Stoffe : 1. Textilrohstoffe, Garne, Effekte, Deutscher Fachverlag Frankfurt am Main 1992, , str. 220—222.

Белы пуховы трус

Воўна можа мець блакітны адліў. Даўжыня валасінак воўны — 6-12 см, пух складае 92 %. Прадуктыўнасць пароды — да 400 г у год.

Пясцовы пуховы трус

Прадуктыўнасць «» — 200 г сыравіны ў год, пух складае 95 % покрыва, даўжыня поўсці — да 12 см.

Выкарыстанне

З трусінай воўны вырабляюць розныя прадметы адзення, такія як: хусткі, кофты і світары, шкарпэткі, шалікі, шапкі і рукавіцы. Трусіны пух ідзе на выраб асабліва каштоўных сартоў фетру, велюру і трыкатажу.

Літаратура Фірсова Н. М., Волколупова В. А., Пінчук В. А. Розведення кролів і нутрій у присадибному господарстві. — К.: Урожай, 1989

Спасылкі

Пух как продукт кролиководства [https://zveroferm.ru/puh-krolikov-sbor-i-pererabotka/ Пух кроликов – сбор и переработка Звероферма]

Катэгорыя:Зайцавыя Катэгорыя:Воўна Катэгорыя:Трусаводства