Філіп Морыс Глас (; нар. , ) — амерыканскі кампазітар, адзін з найбольш уплывовых музыкантаў другой паловы XX стагоддзя.

Глас характарызуе свой стыль як «музыку са структурай, якая паўтараецца». Творчасць Гласа прынята адносіць да мінімалізму нараўне з такімі кампазітарамі, як Ла Монтэ Янг, Стыў Райх і Тэры Райлі.

Глас — заснавальнік «Ансамбля Філіпа Гласа», у якім ён іграе і дагэтуль на клавішных інструментах.

Яго пяру належыць мноства опер і музычна-тэатральных твораў, 14 сімфоній, 11 канцэртаў, 8 струнных квартэтаў, разнастайная камерная і кінамузыка (тры кінапартытуры Гласа былі намінаваны на прэмію Оскар).

Крыніцы

Катэгорыя:Кампазітары ЗША Катэгорыя:Кампазітары XX стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары XXI стагоддзя Катэгорыя:Кінакампазітары ЗША Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты ЗША Катэгорыя:Оперныя кампазітары Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» Катэгорыя:Узнагароджаныя Нацыянальным медалём ЗША ў галіне мастацтваў