Біньям Ахмед Махамед (, , нар. 24 ліпеня 1978) — грамадзянін Эфіопіі, які ў 2002—2009 гадах па падазрэнні ў тэрарыстычнай дзейнасці знаходзіўся ў зняволенні ў сакрэтных турмах ЦРУ.

Біяграфія Нарадзіўся ў Адыс-Абеба.

У 1995 годзе атрымаў палітычны прытулак у Канадзе"Binyam Mohamed" , Reprieve website. Пазней стаў рэзідэнтам Вялікабрытаніі.

У чэрвені 2001 года адправіўся ў Афганістан. Са слоў самога Біньяма, мэтамі паездкі было далучэнне да кампаніі па барацьбе з наркотыкамі і жаданне «ўбачыць мусульманскія краіны». Аднак брытанскія і амерыканскія ўлады сцвярджалі, што мужчына праходзіў ваенную падрыхтоўку ў Аль-Фарук, трэніровачным лагеры Аль-КаідыBinyam Mohamed – The Guantánamo Docket – The New York Times, а потым меркаваў выехаць у Чачню і змагацца з расійскай арміяй.

10 красавіка 2002 года Біньям арыштаваны пакістанскімі сілавікамі ў Карачы"Guantanamo Briton Binyam Mohamed wins right to see secret papers" . Times Online.. Затым яго перадалі амерыканскім спецслужбам89 "Guantánamo detainees resume hunger strike". Boston Globe. 27 August 2005., якія спачатку трымалі яго ў МарокаMemorandum from Reprieve (Clive Stafford Smith). 25 February 2009.. Тут эфіоп стаў ахвярай катаванняў (следчыя скальпелямі і брытвай парэзалі Біньяму пеніс і грудзі). Далей вязня перавялі ў Афганістан. Наступным месцам зняволення стала турма ў Гуантанама, куды эфіопа накіравалі ў 2004 годзе.

На трыбунале па пераглядзе статусу затрыманага спецслужбы заявілі, што зняволены прызнаўся ў праходжанні падрыхтоўкі ў лагеры Аль-Каіды. Аднак як паведаміў сам Біньям, гэтыя паказанні дадзены пад катаванняміProfile: Binyam Mohamed. BBC News. 23 February 2008.. У рэшце рэшт ЗША знялі з яго абвінавачванні і вызвалілі.

23 лютага 2009 года мужчына прыбыў у Вялікабрытанію. Разам з іншымі былымі затрыманымі Біньям падаў у суд на брытанскі ўрад за саўдзел у катаваннях. У лютым 2010 года Апеляцыйны суд краіны пастанавіў, што эфіоп пацярпеў ад «жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання з боку ўладаў ЗША», у чым былі замяшаны брытанскія спецслужбы"MI5 knew Guantanamo detainee Binyam Mohamed was being tortured". The Telegraph. London. 10 February 2010.. У лістападзе таго ж года ўрад Вялікабрытаніі пагадзіўся выплаціць кампенсацыю былому вязню.

Фільмы Справа Біньяма паказана ў дакументальным фільме «Мы не ўпіры» () 2022 года.

Літаратура

Спасылкі

Biography of Plaintiff Binyam Mohamed , ACLU Binyam Mohamed's Guantanamo detainee assessment via Wikileaks Profile: Binyam Mohamed

Катэгорыя:Затрыманыя прывіды Катэгорыя:Палітычныя эмігранты