Жабі́нка — рака ў Беларусі, у Камянецкім і Жабінкаўскім раёнах Брэсцкай вобласці, правы прыток ракі Мухавец (басейн Віслы). Пры ўпадзенні ў раку Мухавец знаходзіцца горад Жабінка.

Гідраграфія Даўжыня ракі 25 км, з іх 18 км на тэрыторыі Жабінкаўскага раёна. Плошча вадазбору 228 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰. Пачынаецца за 2,5 км на паўночны захад ад вёскі Пелішча Камянецкага раёна (да меліярацыі пачыналася ад вёскі Жыцін), вусце ў межах горада Жабінка. Цячэ па Прыбужскай раўніне.

Рэчышча каналізаванае ў 1972 годзе па ўсёй даўжыні ракі. Каля вёскі Сакалова Жабінкаўскага раёна працякае праз сажалкі рыбгаса «Сакалова». У верхнім цячэнні на працягу 10 км называецца канал Жабінка.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Общая характеристика речной сети Брестской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Прытокі Мухаўца Катэгорыя:Рэкі Камянецкага раёна Катэгорыя:Рэкі Жабінкаўскага раёна