Зо́ра (ад  — «ліс» або сеньёр Зо́ра ) — выдуманы персанаж, варыяцыя на тэму Робін Гуда, «герой у масцы», які прыходзіць на дапамогу абяздоленым жыхарам Новай Іспаніі.

Зора з’яўляецца персанажам народных апавяданняў жыхароў Новай Іспаніі, вядомы з пачатку XVII стагоддзя. Паводле паданняў пад маскай Зора быў не адзін канкрэтны чалавек, а розныя людзі. Калі надыходзілі цяжкія часы і народу патрабавалася дапамога, кожны ахвочы мог апрануць самаробны касцюм Зора і ананімна прыйсці на выручку. Вядомыя выпадкі, калі асобу Зора прыпісвалі розным авантурыстам, злачынцам і лідарам партызанскага руху часоў амерыкана-мексіканскай вайны. Славу літаратурнага персанажа ён атрымаў значна пазней у прыгодніцкіх кнігах пісьменніка . Упершыню ў друкаванай літаратуры ён з’яўляецца ў аповесці «», апублікаванай у 1919 годзе. На наступны год з’явіўся першы фільм «Знак Зора» з Дугласам Фэрбенксам у галоўнай ролі. Пазней пра Зора было знята мноства фільмаў як у Амерыцы, так і за яе межамі.

Паводле народных легенд першым, хто апрануў касцюм Зора, быў багаты дваранін дон Дыега дэ ла Вега () — майстэрскі фехтавальшчык, які жыў у Каліфорніі ў гады іспанскага валадарання, хоць вызначыць, ці існаваў такі чалавек насамрэч, не ўяўляецца магчымым. Іншым вядомым прататыпам быў ірландскі авантурыст (1615—1659), ў Мехіка па абвінавачанні ў ерасі, бурным прыгодам якога прысвяціў свой раман «Мемуары самазванца: дон Гільен дэ Лампарт, кароль Мексікі» (, 1872) мексіканскі пісьменнік-белетрыст . Персанаж з часам зведаў змены, аднак нязменнай застаецца выява высакароднага і адважнага героя, які апрануты ва ўсё чорнае і хавае твар пад чорнай маскай. Ён абараняе людзей ад самаўпраўнасці ўладаў і злачынцаў.

Любімая зброя Зора — рапіра, якую ён часта выкарыстоўвае, каб пакінуць свой адметны знак — літару Z, якую наносіць трыма хуткімі рухамі. Ён таксама выкарыстоўвае . У яго ёсць верны сябар — чорны конь па мянушцы «Тарнада»Los orígenes de El Zorro.

Экранізацыі 1920 — «Знак Зора» (ролю выканаў Дуглас Фэрбенкс) 1925 — «Дон Ку, сын Зора» (ролю выканаў Дуглас Фэрбенкс) 1936 — «» (ролю выканаў ) 1940 — «Знак Зора» (ролю выканаў ) 1949 — «» (ролю выканаў ) 1957-1961 — «» (серыял; ролю выканаў ) 1963 — «» (ролю выканаў ) 1963 — «» (ролю выканаў ) 1963 — «» (ролю выканаў ) 1968 — «» (ролю выканаў ) 1974 — «Знак Зора» (ролю выканаў Фрэнк Ланджэла) 1975 — «Зора» (ролю выканаў Ален Дэлон) 1976 — «» (ролю выканаў ) 1981 — «» (ролю выканаў ) 1981 — «» (серыял; ролю выканаў ) 1990-1993 — «» (серыял; ролю выканаў ) 1998 — «Маска Зора» (ролю выканалі Энтані Хопкінс і Антоніа Бандэрас) 2005 — «Легенда Зора» (ролю выканаў Антоніа Бандэрас)

Катэгорыя:Літаратурныя героі Катэгорыя:Персанажы фільмаў Катэгорыя:Выдуманыя арыстакраты Катэгорыя:Выдуманыя фехтавальшчыкі Катэгорыя:Мексіка ў культуры і мастацтве