Аперацыя «Сажытэр» (, ) — аперацыя ўрада Францыі па эвакуацыі суайчыннікаў з Судана. Вываз французскіх грамадзян пачаўся на фоне сутыкненняў паміж прыхільнікамі генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала.
Перадгісторыя Баявыя дзеянні ў Судане ўспыхнулі 15 красавіка 2023 года, спачатку ахапіўшы сталіцу, а хутка і розныя іншыя часткі краіны. Сам канфлікт стаў следствам барацьбы за ўладу, а таксама няўдалай спробы інтэграцыі Сіл аператыўнай падтрымкі ў шэрагі арміі.
Успышка гвалту заахвоціла свет сачыць за сітуацыяй у Судане, а ўрады дзяржаў перайсці да выратавання сваіх грамадзян з «гарачай кропкі». Аднак сама эвакуацыя была абцяжарана з-за баявых дзеянняў у сталічным Хартуме, асабліва ў міжнародным аэрапорце і вакол яго. Гэта вымусіла многіх ехаць на машынах у Порт-Судан, які знаходзіцца прыкладна ў 650 км на паўночны ўсход ад Хартума, адкуль замежнікі вывазіліся па паветры альбо караблямі. Іншыя эвакуацыі праводзіліся праз наземныя пагранпераходы.
Падрыхтоўка Французскія ўлады пачалі планаваць эвакуацыю ўжо 17 красавіка. Разглядаліся два варыянты па выратаванню суайчыннікаў: першы — вывесці французаў з Хартума ў Порт-Судан, другі — па паветры з аэрапартаў Цэнтральнага Судана. У рэшце рэшт было вырашана выбраць за аснову менавіта другое. Урад дамовіўся з прадстаўнікамі генерала аль-Бурхана, якія для вывазу замежнікаў далі згоду на выкарыстанне авіябазы Вадзі-СаеднаConflit au Soudan : comment la France a évacué ses ressortissants.
18 красавіка на французскай ваеннай базе ў Джыбуці пачалася падрыхтоўка самалётаў , C-130H і запраўшчыка . Было вылучана амаль 30 тон абсталявання, транспартных сродкаў і 150 вайскоўцаўOpération SAGITTAIRE : évacuation de ressortissants du Soudan (байцы , , медыцынскіх часцей армейскай службы аховы здароўя і Comment l'opération française d'évacuation du Soudan a été préparée ? Son bilan). Да гэтых сіл далучыліся два A330, накіраваныя з баз у самой ФранцыіL'opération française Sagittaire est en cours au SoudanPrès de 400 ressortissants évacués grâce à l'opération Sagittaire.
Правядзенне У ноч з 22 на 23 красавіка на авіябазу Вадзі-Саедна прыбылі першыя французскія самалётыHow France led the evacuation of foreigners from Khartoum.
У той жа дзень у Амдурмане эвакуяцыйны канвой, які накіроўваўся з пасольства Францыі ў Хартуме, трапіў пад абстрэлSoudan : L'Élysée confirme la blessure d'un commando des forces spéciales lors de l'opération Sagittaire. Падчас атакі адзін вайсковец быў цяжка паранены куляй у жывот. Увечары ў Джыбуці прыбылі два самалёты з амаль 200 французскімі і замежнымі грамадзянамі, уключаючы дыпламатычны персанал дэлегацыі Еўрапейскага СаюзаAffrontements au Soudan: comment se déroule l'évacuation des ressortissants françaisSoudan : la France évacue ses ressortissants, une opération d’une « extrême complexité ».
24 красавіка пяццю заходамі A400M і двума C-130H вывезена каля 300 чалавекSoudan : un troisième avion français atterrit à Djibouti, 388 personnes évacuéesSoudan : la France a fini ses évacuations.
25 красавіка забраў некалькі сотняў супрацоўнікаў ААН і іх сем’і з Порт-Судана ў Саудаўскую АравіюAu Soudan, l’«opération Sagittaire» française, planche de salut internationaleSoudan: premier bilan de l’opération d’évacuation de la France. 26 красавіка карабель прыбыў у Джыду з 398 людзьмі на борцеUne frégate venant de Toulon participe aux évacuations des ressortissants étrangers du Soudan.
У ноч з 27 на 28 красавіка праведзены апошнія рэйся: адзін C130 і два A400M з аэрапорта Эль-Фашыра эвакуявалі каля сотні прадстаўнікоў ААНLa France a évacué plus de 1.000 personnes du Soudan.
Вынікі Па паветры эвакуяваны за 9 рэйсаў паміж Джыбуці і Хартумам 538 чалавек, у тым ліку 209 французаўSoudan : 538 personnes évacuées par le Quai d’Orsay, le Français blessé à Khartoum est un soldat, selon M. MacronAu Soudan, une opération française d’évacuation d’une « extrême complexité ». Па моры вывезены 398 чалавек, уключаючы 5 французаўUne frégate toulonnaise joue un rôle majeur dans le cadre des évacuations de ressortissants au Soudan. У агульнай складанасці выратавана 216 французскіх грамадзян і больш за 800 грамадзян з больш чым 80 краін светуOpération Sagittaire au Soudan : la France a évacué plus de 900 ressortissants.
Спасылкі Opération Sagittaire sur le site du ministère des Armées
Катэгорыя:Эвакуацыі Катэгорыя:Бітвы і аперацыі Трэцяй грамадзянскай вайны ў Судане Катэгорыя:2023 год у Францыі Катэгорыя:Красавік 2023 года Катэгорыя:Узброеныя сілы Францыі Катэгорыя:Небаявыя ваенныя аперацыі