Ілаўля () — рака ў еўрапейскай частцы Расіі, левы прыток Дона.
Даўжыня Ілаўлі — 358 км, а плошча вадазборнага басейна — 9250 км². Сярэдні расход вады ля пасёлка Ілаўля — 9,6 м³/с. Працякае па Саратаўскай і Валгаградскай абласцях, у агульным напрамку на паўднёвы захад. Паміж пачаткам снежня і канцом сакавіка замярзае, улетку разбіваецца на асобныя плёсы. У старажытнасці паміж рэчышчам Ілаўлі ля сучаснага горада Камышына і Волгай існаваў валок з басейна Волгі ў Дон.
Геаграфія Ілаўля бярэ выток на Прыволжскім узвышшы. Працякае па тэрыторыі Краснаармейскага раёна Саратаўскай вобласці, а таксама Камышынскага, Альхоўскага і Ілаўлінскага раёнаў Валгаградскай вобласці. Акрамя таго, басейн Ілаўлі збірае сцёк з правабярэжжа Волгі, часам падыходзячы на некалькі кіламетраў да рэчышча Волгі. Акрамя названых вышэй раёнаў, басейн Ілаўлі размешчаны таксама на тэрыторыі Жырноўскага, Катоўскага, Фралоўскага і Дубаўскага раёнаў Валгаградскай вобласці.
На Ілаўлі размешчаны горад Пятроў Вал. За 22 км ад месца ўпадзення ракі ў Дон знаходзіцца рабочы пасёлак Ілаўля. Упадае ў Дон злева на вышыні 36 м над узроўнем мора за 604 км ад вусця Дона.
Найбуйнейшыя прытокі — Шырай і Альхоўка, абодва правыя.
Катэгорыя:Рэкі Саратаўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Валгаградскай вобласці Катэгорыя:Прытокі Дона