Гюльсін Онай (; 12 верасня 1954, Стамбул, Турцыя) — турэцкая піяністка. Дзяржаўны артыст Турцыі (1987).
Біяграфія Гюльсін Анай грала на фартэпіяна з трох гадоў. Першыя ўрокі гры ёй дала маці.
Калі Гюльсін было шэсць гадоў, яна дала свой першы канцэрт на «TRT Radio Istanbul». Ва ўзросце 10 гадоў Гюльсін Анай атрымала дзяржаўную стыпендыю «Üstün Yetenekli Çocuklar Kanunu», якая дазволіла ёй атрымаць спецыяльную адукацыю ў Анкары, там Гюльсін выкладалі музыку Мітхат Фенмен і Ахмед Аднан Сайгун. Затым Гюльсін Анай вучылася ў Парыжскай Кансерваторыі, сярод яе выкладчыкаў былі Надзя Буланжэ і П’ер Санкан. Яна скончыла кансерваторыю ва ўзросце 16 гадоў, атрымаўшы «Premier Prix de Piano». Затым вучылася ў Гановерскай Вышэйшай школе музыкі і тэатра.
Давала канцэрты ў 68 краінах. Узнагароджана Польскім дзяржаўным медалём.
Спасылкі Гюльсін Онай дасць канцэрт у Стамбуле