Жалонь () — рака ва Украіне і ў Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Прыпяць (басейн Дняпра).

Даўжыня 113 км. Плошча вадазбору 1460 км². Сярэдні сцёк з вадазбору каля 4,8 м³/с. Агульнае падзенне ракі 113,4 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.

Назва На думку В. Жучкевіча, назва ракі Жалонь супастаўная з імем птушкі жаўны, якое даволі шырока распаўсюджана ў анамастыцы. У тапаніміі замацаваныя назвы многіх птушак. У той жа час назва супастаўная і з тэрмінам жалонь — «жолаб»В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 121-122..

На думку У. Тапарова, гідранімічныя аналагі на Верхнім Павоччы — назвы тыпу Жаланейка, Жалонья, Жалонка (рус. Желанейка, Желонья, Желонка). Асобныя прыклады звязаныя з абазначэннем жаўны. Балцкая крыніца для большасці гэтых назваў верагодна. Выбар павінен рабіцца паміж каранямі *Gel- (да літ. gėlùs «прэсны») і *Gil- (gilùs «глыбокі»), якія пашыраны суфіксам -n-B. H. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. II // Балто-славянские исследования. 1987. Москва, 1989. С. 58—59.. Таксама два гідронімы Жэлень (рака ў басейне Дзясны, рака ў басейне Прыпяці)В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 188..

Гідраграфія Пачынаецца каля вёскі Пішчаныця Оўруцкага раёна Жытомірскай вобласці на паўночна-ўсходніх схілах Оўруцкага кража, цячэ па Жытомірскім Палессі (12,8 км), далей 33,8 км па мяжы з Беларуссю, 10,9 км зноў па Жытомірскай вобласці, у нізоўі па Ельскім і Нараўлянскім раёнах. Упадае ў старарэчча на пойме Прыпяці за 1,2 км на поўнач ад вёскі Вяпры Нараўлянскага раёна.

Даліна невыразная, схілы спадзістыя, вышынёю 2—5 м. Пойма двухбаковая, роўная, забалочаная, парэзаная густой сеткай меліярацыйных каналаў; шырыня яе ў верхнім цячэнні 10—30 м, на астатнім працягу 100—300 м. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае, таму раку нярэдка называюць Мухаедаўскім каналам.

Каналамі Свячанскі (рака да адгалінавання ад яе гэтага канала называецца Верхняя Жалонь), Антонаўскі і ракой Гразіва Жалонь злучаная ў 1961 годзе з ракой Славечна. Сцёк па злучальных каналах і Жалоні рэгулюцца шлюзамі.

Вадазбор рэчкі на Оўруцкім кражы і Мазырскім Палессі. Грунты пераважна пясчаныя. Лясы, большай часткай мяшаныя, пашыраны па ўсім вадазбоы.

Асноўныя прытокі праваруч: Яўрэйская канава, рэкі Ханя, Харапунь, Стрэлка і Верасожка, ручай Ражава. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.

Жыўленне ракі мяшанае. Замярзае са снежня да сакавіка.

На рацэ На правабярэжнай тэрасе ракі каля вёскі Ражава і вёскі Беласарока археалагічныя помнікі — мезалітычнага і неалітычнага паселішчаў.

У ніжнім цячэнні размешчаны Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Гідрамэтцэнтр Беларусі

Катэгорыя:Памежныя рэкі Катэгорыя:Прытокі Прыпяці Катэгорыя:Рэкі Ельскага раёна Катэгорыя:Рэкі Нараўлянскага раёна Катэгорыя:Рэкі Жытомірскай вобласці