Мерлу́шка — скурка ягня грубашэрснай пароды авечак. Узрост ягня на момант забою не больш за 30 дзён.
Адрозніваюць рускую і стэпавую мярлушку. Рускую атрымліваюць ад авечак грубашэрсных паўночных парод, яна мае першасны валасяны пакроў з колцападобнымі і штопарападобнымі завіткамі. Стэпавую атрымліваюць ад курдзючных авечак.
Мярлушка можа быць белай, чорнай, карычневай.
Выкарыстоўваецца для вырабу галаўных убораў, галантарэйных вырабаў, верхняга адзення.
Катэгорыя:Авечкагадоўля Катэгорыя:Футра