Ігнацій Багдановіч ( — ?) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Багдановічаў герба «Багорыя». Сын Тадэвуша, старосты самніцкага і лоўчага менскага, і Людвігі з Вышынскіх. Ахрышчаны 11 жніўня 1787 года ў Ільскім касцёле.
Прэзідэнт Мінскага крымінальнага суда (1832), калежскі асэсар (1844).
Сям’я У шлюбе з Барбарай са Свентаржэцкіх. Сыны: Браніслаў Тадэвуш Януарый (хр. 08.10.1816 у Мінскім кафедральным касцёле) Генрык Юзаф (хр. 20.03.1818 у Мінскім кафедральным касцёле, пам. да 07.01.1906). Тадэвуш, хр. 03.02.1829, калежскі рэгістратар, служыў у Мінскім крымінальным судзе (1848), тады ж хадайнічаў аб выданні пасведчання для паступлення братоў малодшых братоў ва ўніверсітэт, а Антона Яна Канстанціна і Генрыка Марка яшчэ і ў пансіён. Ігнацій Казімір (хр. 30.05.1830. у Мінскім кафедральным касцёле) Сергіуш Апалоніуш Адам (хр. 01.05.1832. у Мінскім кафедральным касцёле) Антон Ян Канстанцін. Генрых Марк, скончыў Віленскі дваранскі інстытут і прасіў аб выдачы пасведчання для паступлення ў Пецярбургскі універсітэт (1858).
Дочкі: Філіпіна, у шлюбе з Лукашэвічам Адэля Хадайнічаў у 1844 годзе аб вольным праездзе дачок да Палангі на лячэнне.
Ігнацій