Шара́чакhttps://verbum.by/brs/sharachak, плаце́нкаhttps://verbum.by/esbm/placienka (літаральна «стракаты»+«тканіна») — тканіна з малюнкам, утвораным у працэсе ткацтва, з выкарыстаннем нітак, або валокнаў розных колераў (у адрозненне ад малюнка, утворанага фарбаваннем гатовай тканіны). Малюнак звычайна мае выгляд палос або клетак, і ўтвараецца чаргаваннем рознакаляровых падоўжных або папярочных нітак (т. зв. асновы і ўтка). У гэтым выпадку каляровыя ніткі асновы чаргуюцца ў зададзеным, паўтаральным па шырыні тканіны парадку. Такі шарачак часцей за ўсё выпрацоўваецца гладкім перапляценнем нітак.

Катэгорыя:Тканіны