Сернаводскі раён (, ; да 2019 года — Сунжанскі раён) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Чачэнскай Рэспублікі.
Адміністрацыйны цэнтр — сяло Сернаводскае.
Геаграфія Раён знаходзіцца на захадзе Чачэнскай Рэспублікі і выцягнуты ў мерыдыянальным напрамку. Мяжуе на поўначы — з Грозненскім раёнам, на поўдні і ўсходзе — з Ачхой-Мартанаўскім раёнам, на захадзе — з Сунжанскім раёнам Інгушэціі. Плошча раёна — 358,17 км².
Размяшчэнне — ля паўднёвага падножжа Сунжанскага хрыбта, які з’яўляецца часткай Церска-Сунжанскага масіва, праз раён працякаюць рэкі Сунжа і Аса. Нягледзячы на невялікую плошчу, клімат, расліннасць і глебы тут адрозніваюцца разнастайнасцю, бо тэрыторыя раёна дзеліцца на дзве розныя прыродныя зоны — перадгорную і раўнінную. Большасць глеб лугава-чарназёмныя, лясны масіў складае 91,18 км², на раўніне, у асноўным, рознатраўна-зёлкавыя лугі і пашы. Значныя вяршыні — гара Сернаводская (583,2 м) і курган Галоўны (316,9 м).
Па тэрыторыі раёна праходзіць хрыбет Ердые.
Катэгорыя:Раёны Чачні