Стратыфіка́цыя насе́ння — прыём перадпасяўной падрыхтоўкі насення з мэтай паскарэння яго прарастання. Выкарыстоўваецца галоўным чынам для насення драўняных і хмызняковых парод (пладовых, лясных, дэкаратыўных), некаторых лекавых раслін.

Насенне пераслойваюць вільготным пяском, пілавіннем, імхом, торфам і вытрымліваюць пры тэмпературы 1—5 (3—5) °C на вольным паветры. Пры гэтым ствараюцца найбольш спрыяльныя ўмовы для праходжання імі перыяду спакою або пасляўборачнага даспявання насення. Працягласць стратыфікацыі неаднолькавая для розных культур: напрыклад у абрыкоса 80—100 сутак, персіка 100—120, культурных сартоў яблыні і грушы 120—130 сутак.

Павышэння ўсходжасці цвёрдага насення, напрыклад шматгадовых бабовых траў (канюшына, лубін, люцэрна і інш.), дасягаюць скарыфікацыяй — пашкоджаннем абалонак насення механічным або хімічным спосабам з дапамогай спецыяльных машын (скарыфікатараў).

Літаратура

Юрин В. М. Физиология растений: учебное пособие / В. М. Юрин. — Мн.: БГУ, 2010. С. 12—15. — 455 с. — 100 экз. — ISBN 978-985-518-292-5. Стратификация семян // Сельско-хозяйственный энциклопедический словарь. / Главный редактор: В. К. Месяц. — М.: Советская энциклопедия, 1989. Стратификация семян // Биология. Современная иллюстрированная энциклопедия. / Гл. ред. А. П. Горкин. — М.: Росмэн, 2006.

Спасылкі Стратификация и скарификация // Батанічны сад-інстытут Паволжскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта

Катэгорыя:Агратэхніка Катэгорыя:Лесаводства Катэгорыя:Кветкаводства