Сяргей Аляксандравіч Лукашанец () — беларускі гісторык, спецыяліст па ўсеагульнай гісторыі. Кандыдат гістарычных навук (2008).

Біяграфія Нарадзіўся ў 1982 годзе ў сям’і беларускіх мовазнаўцаў Аляксандра і Алены Лукашанцаў.

Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вучыўся ў аспірантуры БДУ, кандыдат гістарычных навук (2008). Дацэнт кафедры дыпламатычнай і консульскай службы факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2009—2010).

Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: гісторыя міжнародных адносін, польская палітыка ў адносінах да нямецкага насельніцтва ў 1945—1950 гадах, культурная дыпламатыя.

Аўтар шэрагу публікацый па гісторыі польска-нямецкіх адносін.