Рэхары́фма — рыфма, у якой другое сугучнае слова, звычайна аднаскладовае ці двухскладовае, радзей — трохскладовае, паўтарае частку папярэдняга:

Як ты — поўны надзей, дзей! (Уладзімір Кныр)

Рэхарыфмы ўтвараюць рэхаверш. Рэхаверш — від верша, у якім сумежныя радкі зарыфмаваны рэхарыфмай. Няцотныя радкі рэхаверша звычайна доўгія, у той час як цотныя — кароткія (з аднаскладовых ці двухскладовых, радзей — трохскладовых, слоў).

Прыклады Рэхаверш пра ДТЗ

З кумам імчымся на майбаху пасярод бэх. Эх! Кум — што Шумахер! Нясецца — займае аж дух! Ух! Раптам — адкуль, невядома, ў наш майбах — бах-бах! Ах! Запар, як быццам панцырны, няхай бы ён здох! Ох!…

(Уладзімір Кныр)

Катэгорыя:Рыфма і фоніка

Спасылкі Рэхарыфма — karotkizmest.by Рэха-верш пра ДТЗ — Стихи.бай