Цік (, ) — шчыльная тканіна саржавага, палатнянага або атласнага перапляцення нітак з шырокімі падоўжнымі каляровымі палосамі (стракатканымі або друкаванымі). Выпрацоўваецца з ільняной або баваўнянай пражы. Выкарыстоўваецца для матрацаў, мэблевых чахлоў, заслонаў і т. п. Лёгкі цік выкарыстоўваюць для вырабу спартыўнага адзення, больш цяжкі — у гарсэтах, рабочай вопратцы і ўніформе, у тым ліку ваеннай.

Уласцівасці матэрыялу:

Гіграскапічнасць; Шчыльнасць на разрыў; Даўгавечнасць; Паветрапранікальнасць.

Тканіна цік таксама выкарыстоўваецца для пёравых падушак і коўдраў. Паколькі за кошт насычэння яна не прапускае праз сябе пяро, але ў той жа час «дыхае», дзякуючы гэтаму пяро і пух ветрацца.

Матэрыял мае глянцавы знешні выгляд і пры трэнні трохі шамаціць.

Масавая вытворчасць: Кітай і Расія.

Гл. таксама Цік колеру хакі

Крыніцы

Літаратура

Тик // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1960. — Т. VIII. — Стб. 803—804.

Катэгорыя:Льняныя тканіны Катэгорыя:Баваўняныя тканіны Катэгорыя:Тканіны