Трыніда́д ( — «Тройца») — востраў у Карыбскім моры у паўночна-ўсходніх берагоў Паўднёвай Амерыкі, з’яўляецца асноўнай часткай дзяржавы Трынідад і Табага, на ім пражывае 96 % насельніцтва краіны. Адкрыты Х. Калумбам у 1498 годзе.

Востраў Трынідад размешчаны за 11 км ад паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа Венесуэлы. Плошча вострава 4769 км². Знаходзіцца паміж 10 ° 03' пн. ш. 60 ° 55' з. д. і 10 ° 50’пн. ш. 61 ° 55' з. д. Даўжыня вострава 80 км, шырыня — 59 км. Найвышэйшы пункт — гара Арыпа (940 м). Клімат субэкватарыяльны. Пераважаюць вечназялёныя лясы.

Літаратура

Катэгорыя:Астравы Трынідада і Табага