Фільдэко́с (ад  — «шатландская нітка») — тонкая баваўняная пража, туга скручаная з некалькіх нітак, і прапушчаная праз апальванне газавымі гарэлкамі. Выкарыстоўвалася ў другой палове XIX — першай палове XX стагоддзяў для вырабу тонкіх трыкатажных вырабаў, перш за ўсё панчох і . Выраблялася ў асноўным у Шатландыі, чаму і абавязана назвай.

Фільдэперс (ад  — «персідская нітка») — асабліва апрацаваны, больш шаўкавісты і тонкі фільдэкос. Вырабы з фільдэперсу былі значна даражэйшыя, чым са звычайнага фільдэкоса.

З засваеннем выпуску сінтэтычных валокнаў у сярэдзіне XX стагоддзя практычна выйшлі з ужытку.

Літаратура

Андреева Р. П. Фильдеперс // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 362. — ISBN 5-86617-030-2.

Епишкин Н. И. Фильдекос // Исторический словарь галлицизмов русского языка. — М.: Эксмо-Пресс, 2000. — 1308 с; — ЭТС, 2010. — 5140 с. Епишкин Н. И. // Исторический словарь галлицизмов русского языка. — М.: Эксмо-Пресс, 2000. — 1308 с; — ЭТС, 2010. — 5140 с.

Катэгорыя:Баваўняныя тканіны