Шалон — лёгкая аднатонная двухбаковая, без сподняга боку шарсцяная тканіна саржавага перапляцення. Меў тканы арнамент у выглядзе дыяганальных палос на абодвух баках. Тканіна названая па месцы першапачатковай вытворчасці Шалон-сюр-Марн у Францыі.

Шалон прадстаўляе сабой разнавіднасць лёгкага сукна, якая саступае яму ў носкасці. З шалону шылі пераважна летнюю мужчынскую вопратку. Моднікі насілі касцюмы з шалону яркіх тонаў, а цёмнаму шалону аддавала перавагу духавенства. У зялёным шалонавым сурдуце сустракаў Чычыкава Манілаў у «Мёртвых душах» М. В. Гогаля. У «Падмане» М. С. Ляскова згадваюцца шалонавыя мантоны. У М. Я. Салтыкова-Шчадрына ў «» выяўляецца шалонавая раска. Шалон выйшаў з моды і перастаў вырабляцца ў другой палове XIX стагоддзя.

Крыніцы

Літаратура Беловинский Л. В. Шалон // Иллюстрированный энциклопедический историко-бытовой словарь русского народа. XVIII — начало XIX в. / под ред. Н. Ерёминой. — М.: Эксмо, 2007. — С. 759. — 784 с. — 5000 экз. — ISBN 978-5-699-24458-4.

Катэгорыя:Сукно