«Цюрых» () — швейцарскі футбольны клуб з аднайменнага горада. Утвораны ў 1896 годзе. З’яўляецца адным з самых тытулаваных клубаў Швейцарыі. Хатнім стадыёнам клуба з’яўляецца «Летцыгрунд» (разлічаны на 26 105 гледачоў).
У сезоне 2015/16 заняў апошняе месца і вылецеў з Суперлігі. Адначасова з вылетам «Цюрых» атрымаў перамогу ў Кубку Швейцарыі, у фінале адолеўшы «Лугана», і ў якасці клуба другога дывізіёна прадстаўляў Швейцарыю ў групавой стадыі Лігі Еўропы сезона 2016/17.
Пасля клуб змог вярнуцца ў Суперлігу і зноў выступаў у Лізе Еўропы ў сезоне 2018/19. У чэмпіянаце краіны 2021/22 «Цюрых» стаў чэмпіёнам упершыню з сезона 2008/09.
Крыніцы
Цюрых