«Сняданне ў Тыфані» () — рамантычная камедыя 1961 года, знятая рэжысёрам Блейкам Эдвардсам з удзелам Одры Хепбёрн і Джорджа Пепарда. Экранізацыя аднайменнай аповесці Трумэна Капотэ.
Одры Хепбёрн выканала ў фільме ролю Холі Голайтлі, наіўнай і эксцэнтрычнай дзяўчыны, якая шукае багатага кавалера, якая з’явілася, па прызнанні Хепбёрн, самай яркай роляй у яе кар’еры і адной з самых складаных, бо актрысе-інтраверту трэба было сыграць эксцэнтрычнага экстраверта. Выкананая ёю ў фільме песня «Moon River» прынесла кампазітару Генры Манчыні і аўтару тэксту Джоні Мерсеру прэмію «Оскар» у 1962 годзе. Манчыні таксама атрымаў прэмію «Оскар» за лепшы саўндтрэк — «Breakfast at Tiffany’s: Music from the Motion Picture». У фільме таксама выканаў самую прыкметную ролю на піку сваёй кар’еры акцёр Джордж Пепард.
Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Кінакамедыі ЗША Катэгорыя:Фільмы кампаніі Paramount Pictures Катэгорыя:Нацыянальны рэестр фільмаў Катэгорыя:Кінакамедыі 1961 года