Закованка, Гулевіцкі канал — рака ў Калінкавіцкім і Мазырскім раёнах Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Прыпяць (басейн Дняпра).

Назва На карце XVIII ст. (ПГМ) пазначаная як рака Сітна.

Водаапісанне Даўжыня ракі 42 км. Плошча вадазбору 306 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 м/км. Пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Лозкі Калінкавіцкага раёна, цячэ па раўніне Гомельскае Палессе, вусце за 3 км на паўднёвы захад ад вёскі Лубня Мазырскага раёна.

Асноўны прыток — рака Дымарка (леваруч).

Даліна невыразная, абалона асушаная. Рэчышча ад вытоку на працягу 38,5 км каналізаванае, шырыня яго 3—6 м, у нізоўях да 10 м. У басейне ракі каля вёскі Малыя Аўцюкі у 1980 г. створана наліўное вадасховішча.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Калінкавіцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Мазырскага раёна Катэгорыя:Прытокі Прыпяці