Віталь Аляксандравіч Струсе́віч (нар. ) — вучоны ў галіне матэматычнай кібернетыкі, кандыдат фізіка-матэматычных навук (1982), дацэнт (1987). Доктар філасофіі Эразмскага ўніверсітэта (Ротэрдам, 1991)Струсевич Виталий Александрович // Музей АІПІ НАН Беларусі.
Біяграфія Нарадзіўся ў Мінску. У 1973 годзе скончыў сярэднюю школу № 49 Мінска. У 1978 годзе скончыў факультэт прыкладной матэматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і ў 1981 годзе аспірантуру пры ім. У 1981—1991 гадах працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце на пасадах асістэнта, дацэнта. З 1991 года В. А. Струсевіч дацэнт, доктар філасофіі эканаметрычнага інстытута Эразмскага ўніверсітэта (Ротэрдам, Нідэрланды), з 1999 года — прафесар Грынвіцкага універсітэта (Лондан, Вялікабрытанія).
Навуковая дзейнасць Аўтар каля 100 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій і навучальнага дапаможніка для студэнтаў матэматычных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў. Навуковых працы па тэорыі раскладаў, камбінаторнай аптымізацыі. Распрацаваў мадэлі, метады, алгарытмы пабудовы аптымальных раскладаў для шматстадыйных сістэм.
Сярод апублікаванага: Эффективно разрешимые классы задач поточного типа: диссертация … кандидата физико-математических наук : 01.01.09. — Мн., 1981. — 130 с.; Математические модели и методы календарного планирования: учебное пособие для студентов математических специальностей высших учебных заведений. — Мн.: Універсітэцкае, 1994. — 230, с.; Теория расписаний: многостадийные системы / В. С. Танаев, Ю. Н. Сотсков, В. А. Струсевич — Москва: Наука, 1989. — 327, с.: ил.; 22 см. — 3000 экз. — (Экономико-математическая библиотека) — ISBN 5-02-013984-X; Математические модели и методы календарного планирования: [Учеб. пособие для мат. спец. вузов] / Ю. Н. Сотсков, В. А. Струсевич, В. С. Танаев — Минск: Университетское, 1994. — 232 с.: ил. — 700 экз. — ISBN 5-7855-0534-7; Scheduling Theory. Multi-Stage Systems. — Dordrecht, 1994. — 406 р. (разам з В. С. Танаевым і Ю. Н. Сацковым). V. A. Strusevich, «Minimizing total completion time on parallel machines with unit length jobs that need one additional resource», Сиб. электрон. матем. изв., 19:2 (2022), 601—612. И. Н. Лущакова, В. А. Струсевич, «Двухстадийные системы с нефиксированными маршрутами и ресурсными ограничениями», Ж. вычисл. матем. и матем. физ., 29:9 (1989), 1393—1407; U.S.S.R. Comput. Math. Math. Phys., 29:5 (1989), 94-105.
Узнагароды Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1990, за працу «Комбинаторные алгоритмы решения задач оптимального планирования и проектирования»). Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1998, за цыкл прац «Модели и методы теории расписаний»).
Літаратура
Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 143.
Спасылкі Струсевич Виталий Александрович // Музей АІПІ НАН Беларусі Указ Президента Республики Беларусь № 625 от 28.12.1998 г. О присуждении Государственных премий Республики Беларусь 1998 года. Лаўрэаты дзяржаўных прэмій // Сайт БДУ Белорусские учёные за рубежом: Струсевич Виталий Александрович // Нацыянальны навукова-тэхнічны партал Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Выкладчыкі ВНУ Нідэрландаў Катэгорыя:Выкладчыкі ВНУ Вялікабрытаніі Катэгорыя:Кібернетыкі СССР Катэгорыя:Кібернетыкі Беларусі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў