Бійскі раён() — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Бійск, у склад раёна не ўваходзіць.
Геаграфія Размешчаны ва ўсходняй частцы края, на поўдні Бійска-Чумышскага ўзвышша. Мяжуе з Занальным, Цалінным, Салтонскім, Краснагорскім, Савецкім, Смаленскім раёнамі края і гарадской акругай горад Бійск.
Плошча: 2200 км².
Рэльеф узгорыста-ўвалісты. Здабываюць пясок, жвір. Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня: −18 °C, ліпеня: +18,9 °C. Гадавая колькасць атмасферных ападкаў: 520 мм. Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі: Бія, Катунь, Бехцямір, Шубёнка, Няня, бярэ пачатак Об. Глебы: чарназёмы, цёмна-шэрыя лясныя. Растуць хвоя, бяроза, асіна, алешына, рабіна, каліна, чаромха, таполя.
Крыніцы
Катэгорыя:Раёны Алтайскага края